Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

Футбаліст "Нёмана" Уладзіслаў Клімовіч выбыў да канца сезона

 

Нападаючы Уладзіслаў Клімовіч, узяты "Нёманам" у арэнду ў барысаўскага БАТЭ, не зможа дапамагчы гарадзенцам у астатніх матчах чэмпіяната. Футбаліст з-за траўмы выбыў да канца сезона. А тэрмін арэнднага пагаднення паміж гарадзенскай і барысаўскай камандамі акурат i разлічаны да канца гэтага сезона.

 
 

З-за пералому пятай плюсневай косткі футбаліст не зможа дапамагчы не толькі "Нёману", але і Моладзевай зборнай.

 

Нагадаем, форвард Уладзіслаў Клімовіч дэбютаваў у стартавым складзе "Нёмана" ў ліпені ў таварыскім матчы з "Гарадзеяй", але тады футбаліст вымушаны быў з-за пашкоджання пакінуць поле ўжо на 16-й хвіліне.

 

Пасля аднаўлення футбаліст правёў за гарадзенскую каманду ўсяго 5 матчаў, у якіх так і не змог вызначыцца.

 

Фота: fcneman.by

 

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика