Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

Гарадзенцаў запрашаюць на гарадскі прабег "Grodno Run"

 

У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег "Grodno Run" па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.

 
 

Традыцыйна ў Гродне ў кастрычніку праходзіць Міжнародны мемарыял па спартыўнай хадзе памяці гарадзенца i срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 гады Пятра Пачынчука. У гэтым годзе мемарыял пройдзе ў 25-ы раз і ў яго ўключаны гарадскi лёгкаатлетычны прабег "Grodno Run".

 

Да ўдзелу запрашаюцца як маладыя дзяўчаты і хлопцы, так і сталыя мужчыны і жанчыны - узрост не абмяжоўваецца. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы, кубкі, дыпломы і медалі.

 

Зарэгістравацца на спаборніцтвы можна будзе папярэдне па адрасе ([email protected] або [email protected]) або ў дзень спаборніцтваў. Пры сабе трэба будзе мець пажадана даведку ад лекара і спартыўную форму.

 

Пачатак бегу ў 9.30. Дыстанцыя 6 км.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика