Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

Мінi-футбол: "УУС-Дынама" на апошняй секундзе вырвала перамогу ў "Сталіцы"

 

Пасля разгромнай паразы ў Оршы гарадзенскія футбалісты рэабілітаваліся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне каманда Андрэя Козіча абыграла аднаго з лідараў чэмпіянату - "Сталіцу". На апошняй секундзе матчу вырашальны гол забіў Дзяніс Мазны.

 
 

Госці валодалі ініцыятывай на працягу ўсяго матчу, але канцоўка засталася менавіта за гарадзенцамі. Дзянiс Мазны прарваўся па броўцы і ўпэўнена прабіў па варотах, тым самым паставіў кропку на апошняй секундзе матчу.


1 кастрычніка, "УВД- Дынама" - "Сталіца" - 3:2 (1:2)


 

Нагадаем, каманда "УУС Дынама" - адзіная дружына, якая прадстаўляе Гродна ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па мініфутболе.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика