Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

Баскетбол: Гарадзенскія каманды няўдала выступілі ў Кубку

 

У Гродне з 30 верасня па 2 кастрычніка праходзілі сустрэчы Кубка Беларусі сярод жаночых каманд па баскетболе. Гарадзенскія "Алімпія" і "Вікторыя" на сваёй пляцоўцы не здолелі парадаваць заўзятараў і занялі толькі трэцяе і чацвёртае месца.

 
 

У першы дзень спаборніцтваў "Алімпія" не здолела супрацьстаяць мiнскім "Цмокам". Увесь матч апынуўся небагатым на траплянні ў кальцо для абодвух каманд.


"Алімпія" - "Цмокі-Мінск" - 45:51 (4-12, 11-18, 20-14, 10-7)

 

Самая юная каманда Кубка "Вікторыя" у першым жа матчы буйна саступіла дасведчанаму "Гарызонту".


"Вікторыя" - "Гарызонт" - 40:102 (9-26, 11-25, 11-29, 9-22)

 

У другі дзень спаборніцтваў гарадзенскія каманды зноў чакалі няўдалыя вынікі. "Алімпія" нечакана саступіла "Гарызонту".


"Гарызонт" - "Алімпія" - 71:61 (13-23, 22-11, 18-12, 18-15)

 

А "Вікторыя" ў гульні з "Цмокамі" праявіла характар, але ўсё роўна прайграла. Праўда, не так буйна, як з "Гарызонтам".


"Цмокi-Мiнск" - "Вікторыя" - 66:43 (21-11, 17-10, 8-15, 20-7)

 

У трэці дзень спаборніцтваў дзве гарадзенскія каманды сустракаліся паміж сабой і вынік матчу ні на што не паўплываў. "Алімпія" чакана разграміла "Вікторыю".


"Алімпія" - "Вікторыя" - 100:54 (21-13, 30-11, 20-17, 29-13)

 

У апошнім матчы спаборніцтваў дзяўчаты з "Гарызонта" абыгралі "Цмокаў" 51:54 і занялі першае месца. Менавіта гэтыя дзве каманды сустрэнуцца ў снежні ў фінале Кубка ў Мінску.

 

Фота: team-olimpia.by

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика