Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

"Нёман" паказаў характар і абыграў "Славію"

 

Даўно "Нёман" не паказваў такога футбола на родным стадыёне, які паказаў у гульні са "Славіяй" 30 верасня. Гарадзенцы па ходзе матчу здолелі не толькі зраўняць лік, але і забіць яшчэ два галы.

 
 

Прапусціўшы ўжо на 11 хвіліне матчу недарэчны гол, жоўта-зялёныя не палі духам і змагаліся да апошняга. На жаль, да перапынку гарадзенцы лік так і не здолелi зраўняць.

 

Ужо ў распранальні дыскваліфікаваны Кавалевіч з трэскам разнёс каманду. На другі тайм "Нёман" выходзіў толькі з адной мэтай - перамагчы.

 

І ўжо на 61-й хвіліне Філіп Рудзік зраўняў лік. Яшчэ да матчу гулец абяцаў, што заб'е свайму "любімаму" трэнеру Пунтусу - футбаліст слова стрымаў. Пасля гала гарадзенцы яшчэ большымі сіламі пайшлі на вароты "Славіі". Але выйсці наперад жоўта-зялёныя здолелі толькі на 81-й хвіліне. Капітан гарадзенцаў Павел Савіцкі са штрафнога ўдару дакладна паразіў вароты суперніка.

 

А кропку ў матчы на 89-й хвіліне паставіў Аляксандр Анюкевiч, які здолеў уцячы ад абаронцаў гасцей, а пасля дакладным ударам прабіць па варотах.


24 тур, "Нёман" - "Славія" - 3:0

 

 

Старшы трэнер "Нёмана" Павел Бацюта пасля перамогі над "Славіяй" распавёў, што пасля прайгранага першага тайма ў распранальні адбылася жорсткая размова трэнерскага штаба і гульцоў.


"У чарговы раз правалілі першы тайм, у распранальні адбылася мужчынская размова на павышаных танах. У другім тайме цалкам кантралявалі матч, вынiкам і сталі забітыя мячы", - сказаў Бацюта.

 

Пасля перамогі над "Славіяй" гарадзенцы зноў падняліся на 12 радок у турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 25 ачкоў.

 









 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика