Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Рэгіён

Мемуары Агінскага на французскай і беларускай мовах прадставяць у сядзібе кампазітара

Залессе, мемуары Агінскага, анонс

Мемуары Міхала Клеафаса Агінскага на французскай і беларускай мовах прадставяць у музеі-сядзібе кампазітара ў Залессі (Смаргонскі раён) 25 верасня. Аб гэтым паведаміла загадчыца Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, навуковы кіраўнік работ па стварэнні экспазіцыі музея-сядзібы Зінаіда Кучар.

Цяпер у сядзібе вядзецца работа па стварэнні музейнай экспазіцыі, яе адкрыццё запланавана на 25 верасня, калі ў свеце будуць святкаваць 250-годдзе з дня нараджэння былога ўладальніка сядзібы, сусветна вядомага кампазітара, палітычнага дзеяча і дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага.

 

Прэзентацыя мемуараў Агінскага, анонс


Як расказала Зінаіда Кучар, паколькі асабістыя рэчы М.К. Агінскага ў Беларусі не захаваліся, у музей-сядзібу закупляюць антыкварныя экспанаты (мэблю, музычныя інструменты, посуд, аксесуары, карціны і іншае), якія дадуць магчымасць музею стварыць каларыт эпохі музыканта. Акрамя таго, будуць максімальна выкарыстаны электронныя копіі дакументаў і артэфактаў роду Агінскіх, якія ў 2008 годзе былі перададзены музею з Маскоўскага архіва старажытных актаў, дзе захоўваюцца арыгіналы. Прычым стваральнікі экспазіцыі плануюць выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі прэзентацыі экспанатаў.

 

"Мы створым эфект прысутнасці Агінскага ў сядзібе. Будзе створаны галаграфічны сюжэт ад'езду Міхала ў Фларэнцыю. Акрамя таго, будуць выраблены высокамастацкія муляжы асобных прадметаў, напрыклад, грамат, пячаткі Агінскага ў сярэбраным футляры і іншых", - расказала загадчыца.

 


Прэзентацыя мемуараў Агінскага, анонс

Будучая экспазіцыя падзелена на некалькі тэм. Так, у вестыбюлі сядзібы будзе размешчана выстаўка, прысвечаная гісторыі рэстаўрацыі сядзібы. Асобна будзе створана экспазіцыя, прысвечаная музыцы Агінскага. У музычным салоне будуць прадстаўлены музычныя інструменты таго часу, галерэя партрэтаў, мемарыяльная мэбля, посуд, унікальная калекцыя візітак знакамітых сучаснікаў Агінскага (Шапэна, Паганіні і многіх іншых).

 

У кабінеце Агінскага можна будзе ўбачыць куфар з дакументамі, карты, радавод Агінскіх, выкананы на тканіннай аснове, метрыкі аб нараджэнні Міхала, пісьмовы стол сярэдзіны XIX стагоддзя, насценны гадзіннік, скрыпку, а таксама ўнікальную перапіску бацькі кампазітара Андрэя Агінскага з польскім каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, запіску Міхала Клеафаса цару Аляксандру І. Тут жа будуць прадстаўлены мемуары (копіі-муляжы) Агінскага на французскай мове, а таксама ўпершыню - сучаснае выданне мемуараў на беларускай мове.

 

Адпаведна будуць аформлены вялікая і малая гасціныя, у апошняй размесціцца экспазіцыя, прысвечаная сакратару Агінскага Леанарду Ходзьку. У тэатральна-музычнай зале будуць праходзіць канцэрты і спектаклі. Аранжарэя будзе выкарыстоўвацца для зменных выставак, таксама тут размесціцца кафэ, аснашчанае ўнікальнымі канструкцыямі, дзе кожны наведвальнік, не перашкаджаючы адзін аднаму, зможа паслухаць музыку Агінскага. Асобная экспазіцыя будзе прысвечана гісторыі Залесся.

 

"Сядзіба стане жамчужынай музейнай і музычнай культуры Беларусі, яе экспазіцыя па ўзроўні не ўступіць Нясвіжу і Міру", - сказала Зінаіда Кучар.

 

Прэзентацыя мемуараў Агінскага, анонс

У музеі-сядзібе Агінскага 25 верасня адбудзецца вялікае свята "Вяртанне паўночных Афін", праграма яго цяпер распрацоўваецца. Як паведаміла дырэктар музея Людміла Градзіцкая, плануецца, што на тэрыторыі сядзібы адкрыюцца тры творчыя пляцоўкі, адбудзецца канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Міхаіла Фінберга і ансамбля класічнай музыкі "Класік авангард", пройдуць выступленні коннаспартыўнага клуба "Залатая шпора".

 

А 23-24 верасня ў сядзібе будзе арганізавана міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння кампазітара. На ўрачыстасці запрошаны прадстаўнікі пасольстваў еўрапейскіх краін, а таксама нашчадкі Агінскага па лініі яго дачкі Іва і Анджэй Залускія.

 

Прэзентацыя мемуараў Агінскага, анонс

 

 

Чытай таксама Купалле адсвяткавалі ў Залессі 

Тэмы: культура, гісторыя, асобы, падзеі, літаратура, музыка


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика