Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Рэгіён

Новую асветніцкую праграму плануюць стварыць у Гродне (дадалося відэа)

Святлана Куль-Сяльвёрстава, Беларускі калегіюм, Беларускі час

Гісторыя, літаратура, мастацтва, філасофія і іншыя дысцыпліны лягуць у аснову новай грамадскай навучальнай праграмы, якая была прэзентаваная 14 лютага ў Гродне.

Гэтая праграма можа базавацца на прынцыпах Беларускага калегіюма, які ўжо даўно працуе ў Мінску.

 

Беларускі калегіюм у Мінску быў заснаваны з 1997 г. і прапануе розныя навучальныя курсы – па журналістыцы, філасофіі, паліталогіі, гісторыі.

 

Стваральнікі ідэі – гісторыкі Вячаслаў Швед і Сяргей Салей прадставілі асновы канцэпцыі праграмы.

 

- “Мы бачым у першую чаргу патрэбу развіцця гістарычнай адукацыі, думаем, што гэта ўмацуе нашыя гістарычныя кадры, якія ўжо не працуюць на гістарычным факультэце” – адзначыў у час сустрэчы прафесар Вячаслаў Швед (на здымку ніжэй зправа).

 

Ініцыятары стварэння новай грамадскай асветніцкай пляцоўкі плануюць таксама актыўна развіваць прававую адукацыю, ладзіць цэлы шэраг спецкурсаў і практыкумаў па гродназнаўстве, краязнаўстве, гісторыі мовы, літаратуры, мастацтве, філасофіі.

 

Цікавай ідэяй, пра якую расказалі на сустрэчы, з’яўляецца таксама стварэнне кансультацыйнага пункту, які б дапамагаў напісанню дысертацый.

 

Акрамя асветніцкай дзейнасці, плануюцца таксама выданне турыстычных брашур, стварэнне гарадзенскай энцыклапедыі, працу з беларускай Вікіпедыяй.

 

Як распавёў Сяргей Салей, “магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю у сферы гісторыі, сацыяльных навук з'яўляецца вельмі важнай. Пытанне у тым, наколькі гэта запатрабавана гарадзенскай супольнасцю”.

 

У час сустрэчы адбылася таксама лекцыя пра беларускае летазлічэнне, якую прачытала прафесар Святлана Куль-Сяльверстава.

Яна прадставіла таксама сваю кнігу “Беларускі час”.


Фота і відэа Ірыны Новік

Тэмы: адукацыя, навука


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика