У Парэчча з’ехаліся аркестры з трох краін (дадалося відэа)

Піша Аляксей Табяшэўскі
24 траўня 2015

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фестываль “Фанфары сяброў” ужо чацвёрты раз праходзіў у Парэччы 23-24 мая. У ім удзельнічалі прафесійныя і аматарскія аркестры з Беларусі, Польшчы і Латвіі.

Фестываль традыцыйна пачаўся шэсцем аркестраў па вуліцах мястэчка ад санаторыя да стадыёна школы, дзе ўжо чакала сцэна. У межах абавязковай праграмы музыкі з розных краін сумесна выканалі “Красуй, Беларусь”Раінчыка, “Духавыя аркестры” ў апрацоўцы Квяткоўскага і “Юбілейны марш” Глебава.

 

Парэчча прымае замежных гасцей раз у два гады, з 2009 году. Сярод сёлетніх удзельнікаў: Моладзевы аркестр польскага горада Сухаволя (сталыя ўдзельнікі і даўнія сябры Парэчча), Гарадскіх духавы аркестр Беластока і аркестр з латыскай Ліепаі. У якасці гаспадара выступіў узорны духавы аркестр VIP Band Porechie з мясцовай музычнай школы мастацтваў.

 

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

Фанфары сяброў, Парэчча, Поречье

 

Акрамя замежных гасцей на фестываль прыязджаюць беларускія аркестры – у першы дзень фестывалю гэта былі аркестр Гарадзенскага ўпраўлення МНС і аркестр з мінскай музычнай школы №14. Агулам жа цягам двух дзён ў Парэччы выступілі 12 розных калектываў.