Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Стыль жыцця

Лёсы людскія: з князя ў гразь

<p>Чалавек без дома</p>

У свае пяцьдзесят восем гадоў ён пазбавіўся ўсяго і апынуўся на вуліцы.

Яшчэ дваццаць гадоў таму Сяргей Сяргеевіч (імя змененае па этычных прычынах) быў паважаным у горадзе чалавекам.

 

Зараз ён дакаціўся да таго, што яго нават не пускаюць у грамадскі транспарт. У час нашай сустрэчы Сяргей хацеў зайсці ў тралейбус, але перад самым яго носам кіроўца зачыніў дзверы...

 

У іншы транспарт патрапіць удалося, але як схавацца ад пільных позіркаў пасажыраў? Тыя глядзелі на мужчыну, як на чалавека з іншай планеты.


Нарадзіўся Сяргей Сяргеевіч ў 1957 годзе ў Гродне ў сям'і выкладчыкаў. На выдатна адвучыўшыся ў школе, хлопец паступіў у хіміка-тэхналагічнае вучылішча. Пасля яго сканчэння па сваёй спецыяльнасці быў залічаны ў Беларускі Палітэхнічны ўніверсітэт, дзе быў адным з лепшых студэнтаў.

 


Малады і паспяховы Сяргей браў ад жыцця ўсё, сустрэў прыгожую дзяўчыну і неўзабаве на ёй ажаніўся. На працу ўладкаваўся ў “Гроднаэнерга”, дзе пасля стаў адным з галоўных інжынераў. З часам у сям'ю прыйшло папаўненне, нарадзіліся дзеці.

 

- Але не бывае так, каб было ўсё добра - уздыхае Сяргей Сяргеевіч.

 

Добрая праца, годны заробак, здаровая сям'я - пра гэта мараць многія. Але з часам ў галавы сям'і з'явіліся новыя сябры, пачаліся выпіўкі.

 

Праблемы на працы, скандалы ў сям'і скончыліся тым, што цяпер ужо былы інжынер з'язджае жыць да маці, адкуль пасля быў выгнаны сваёй жа сястрой.

 

Сяргей бадзяўся некалькі гадоў па сябрах. Блукае па вуліцах горада і зараз у пошуках сябе.

 

- Начую абы-дзе, часам атрымоўваецца даехаць да Жытомлi да свайго таварыша, які не адмовіць пераначаваць – распавядае мужчына.

 

     
 
Чытайце таксама:
 
 
     

 

Гледзячы на ​​Сяргея Сяргеевіча, не скажаш, што калісьцi гэта быў ўплывовы чалавек. Але калі пагаварыць з ім, то можна зразумець, што гэта незвычайны грамадзянін. Так-так, менавіта грамадзянін. У адрозненні ад многіх іншых бамжоў, Сяргей мае пашпарт, але вось у дом для бяздомных ён патрапіць не можа, бо… мае прапіску.

 

- Я сам вінаваты ў сваёй праблеме. Я гэтага не хацеў, але лёс распарадзіўся інакш. Калі глядзець маю біяграфію, у мяне ўсё было, але алкаголь загубіў і разбурыў маю асобу, як чалавека, як сем'яніна.

 

Мне ніколі не даводзілася сядзець за кратамі, я законапаслухны грамадзянін.

 

Зараз так атрымалася, што жыць няма дзе. Жонка дадому не пускае. Дзеці б з радасцю дапамаглі, але я не хачу, мне сорамна...

 

Спрабаваў трапіць у дом для бяздомных, які знаходзіцца на вуліцы Карскага, так мне там адмовілі. Сказалі, што я маю прапіску.

 

Я сам зламаў сваё жыццё. У мяне была сям'я, праца і добры заробак, але ў адно імгненне, я пазбавіўся ўсяго.

 

Хлопцы, вы маладыя, вучыцеся, працуйце, заводзьце сям'ю і не паўтарайце маіх памылак ...

Тэмы: грамадства, асобы


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика