Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Рэгіён

Выйшаў новы нумар Arche — «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»

Архэ, Заходняя Беларусь

Свежы нумар Arche (№ 7—8 за 2014 год) цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.

«Заходнебеларуская спадчына — гэта шмат ў чым «нязручнае мінулае». Яно было такім у савецкі час, а з пэўнымі зменамі ды мадыфікацыямі застаецца і цяпер.

 

Натуральна, дзякуючы высілкам акадэмічнай супольнасці, асабліва за апошнія 25 гадоў, было шмат зроблена для лепшага разумення і асэнсавання як міжваеннага перыяду ды вераснёўскіх падзей, так і асаблівасцяў ды месца Заходняй Беларусі ў пасляваеннай БССР. Шмат «белых плямаў», аднак, застаецца і сёння,» — піша аўтар прадмовы да нумара, гісторык Аляксандр Пагарэлы.

 

У нумары знайшлі адлюстраванне наступныя пытанні:

 

— успрыманне праблемы Заходняй Беларусі сучаснікамі і сённяшнімі даследчыкамі (артыкулы Ежы Тамашэўскага, Анатоля Трафімчыка, Святланы Чэрвоннай, Пятра Ціхарацкага);

 

— невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (публікацыі Аляксандра Быстрыка і Андрэя Вашкевіча, Аляксандра Пагарэлага, Анастасіі Юркевіч, Андрэя Чарнякевіча, Аляксандра Ільіна);

 

— гісторыя асобных заходнебеларускіх рэгіёнаў і мясцовасцяў (артыкулы Алеся Белага, Аляксандра Камінскага, Леаніда Лаўрэша, Аляксея Вячоркі, Аляксандра Вабішчэвіча, Войцеха Сляшынскага);

 

— крытычна-рэцэнзійныя матэрыялы (аўтарства Віталя Воранава, Сцяпана Стурэйкі, Ірыны Чарнякевіч).

 

Пабачыць поўны змест нумара і даведацца, як замовіць выданне, можна на сайце часопіса Arche.

 

Наша Ніва

Тэмы: гісторыя, літаратура, навука


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

У Гродне ўшанавалі хакейны "Рытм" - уладальніка Кубка-2016

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика