Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Рэгіён

Слухачы гарадзенскай "Мовы Нанова" атрымалі студэнцкія білеты

Мова Нанова Гародня

Гарадзенцы, якія наведваюць курсы беларускай мовы, атрымліваюць цяпер студэнцкія білеты. 

Першымі іх уладальнікамі сталі ўдзельнікі заняткаў, прысвечаных тэме "Інваліднасць", якія адбыліся 4 лістапада.

 

Госцем заняткаў (праз скайп) была вядомая журналістка Дар'я Ліс, якая жыве ў Залессі на Смаргоншчыне. З дзесяці год дзяўчына перасоўваецца ў вазку, але не губляе жыццёвага аптымізму і сацыяльных сувязяў.

Дар'я распавяла, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія хочуць атрымаць адукацыю і працаўладкавацца. Вядучыя сустрэчы пазнаёмілі прысутных з некаторымі парадамі адносна зносінаў з людзьмі з інваліднасцю.

 

Пасля традыцыйнай для заняткаў граматычнай і лексічнай часткі (разбіраліся ў тым ліку словы, звязаныя з інваліднасцю) удзельнікі курсаў у групах распрацоўвалі свае прапановы сацыяльных праектаў, адрасаваных людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (аўдыё-гід па музэях, спецыяльныя тэрміналы для глуха-нямых людзей у паліклініках і шпіталях і г.д.).

 

Скончыліся заняткі традыцыйным выкананнем песні (гэтым разам "Трох чарапах" Вольскага).

 

Наступныя заняткі адбудуцца 10 лістапада.

 

Іх госцем будзе аўтар тэлепраграмы "Падарожжы дылетанта" Юрый Жыгамонт.

Тэмы: адукацыя, МоваНанова


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика