Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Рэгіён

Пра дэмакратыю і грошы, альбо 25 год пост-савецкаму свету

Пост-савецкі свет

Дваццаць пяць год таму свет, які мы ведаем зараз, змяніўся да непазнавальнасці. Разбурылася крывавая савецкая імперыя, якая зламала лёсы міліёнаў людзей у розных канцах свету. На яе абломках утварыліся 15 незалежных краін, кожная з якіх сама абірала свой шлях развіцця. Як гэта было і што з сябе ўяўляе пост-савецкі свет сёння, калі мы назіраем ужо непрыхаваную спробу "развярнуць" гісторыю і адрадзіць новую Імперыю?

Як гэта было і што з сябе ўяўляе пост-савецкі свет сёння, калі мы назіраем ужо непрыхаваную спробу "развярнуць" гісторыю і адрадзіць новую Імперыю? "Твой стыль" прыгадвае ключавыя падзеі, якія адбываліся ў 1989 г. на тэрыторыі СССР.

На фоне апісаных вышэй падзеяў кардынальна змянялася сітуацыя ў краінах былога камуністычнага блоку. Пачынаюць валіцца камуністычныя рэжымы ў Польшчы, ГДР, Чэхаславакіі, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, віруе Югаславія, у Кітаі танкамі на пляцы Цяньаньмынь душаць студэнтаў.

 

У самім Саюзе камуністы яшчэ намагаюцца ўтрымаць сваю ўладу з дапамогай сілы. Апагеем гэтых намаганняў становіцца разгон мірнай дэманстрацыі ў Тбілісі, у час якой савецкія вайскоўцы па загадзе камандавання з ужываннем сапёрных рыдлёвак забіваюць 16 чалавек. Пройдзе яшчэ паўгады - і гэты ўчынак будзе афіцыйна асуджаны на З'ездзе народных дэпутатаў СССР.

 

Пройдуць яшчэ два гады — і СССР сканае канчаткова. Паўсталыя на яго месцы краіны шукалі свой шлях развіцця. Чаму адныя з іх змаглі стаць дэмакратычнымі і багатымі, другія засталіся недэмакратычнымі і беднымі, а ў трэціх на фоне эканамічнага росту жорстка душацца правы чалавека?

 

Журналісты брытанскай "Гардыян" зрабілі нядаўна агляд сітуацыі ў кожнай з былых савецкіх рэспублік. Мы выбралі з гэтай інфармацыі звесткі, якія сведчаць пра ўзровень свабоды (аналізаваліся, наколькі свабоднымі і справядлівымі былі выбары прэзідэнтаў і парламентаў у гэтых краінах), а таксама ўзровень дабрабыту (сярэдні прыбытак на душу чалавека ў далярах).

Наколькі залежаць адзін ад аднаго ўзровень дэмакратыі і ўзровень дабрабыту ў краіне? Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі беларускіх навукоўцаў Аляксандра Пагарэлага і Таццяну Чуліцкую.

 

Аляксандр Пагарэлы, антраполаг, гісторык, стажаваўся ў Цэнтры Беларускіх даследванняў (Вінфілд, Канзас, ЗША), зараз супрацоўнік інстытута "Палітычная сфера":


Можна сказаць, што дадзеныя інфаграфікі добра паказваюць ролю, якую адыгрывалі постсавецкія эліты ў трансфармацыі пасля камунізму.

 

Выбар на карысць таго ці іншага сцэнару развіцця ў значнай ступені залежыў ад якасці тых людзей якія знаходзяцца пры ўладзе, іх культурнага капіталу, гістарычнай памяці і ментальнага гарызонту.

 

Калі казаць пра асаблівасць Балтыі, то ў савецкі час яна ўспрымалася як своеасаблівы «блізкі Захад», яна дастаткова выразна адрозніваліся ад іншых савецкіх рэспублік.

 

Эстонія, Літва і Латвія вылучаліся тым, што іх камуністычныя эліты ўважліва ставіліся да інтарэсаў уласных краін. У адрозненні ад таго ж БССР камуністычныя кіраўнікі Балтыі не столькі праяўлялі звышлаяльнасць да Масквы, колькі стараліся прыстасаваць савецкія інстытуты і практыку размеркавання рэсурсаў КПСС, дзе гэта было магчыма, на захаванне ўласнай нацыянальнай адметнасці.

Паміж эстонскай савецкай інтэлігенцыяй і эстонцамі ў Швецыі ў 1970–1980-я гг. было больш кантактаў і яны былі больш разнастайнымі, чым, скажам, кантакты паміж беларускай савецкай інтэлігенцыяй і беларускай дыяспарай на Захадзе.

 

Посткамуністычныя эліты краін Балтыі вельмі добра ўсведамлялі гістарычны вопыт незалежнасці, якую мелі Эстонія, Літва і Латвія паміж дзвюма сусветнымі войнамі.

Легендарны жывы ланцуг, які ў 1989 г. злучыў два міліёны літоўцаў, латвійцаў і эстонцаў у іх імкненні да незалежнасці


Але апрача перавагаў такіх фактараў, як кантакты з краінамі Скандынавіі (тая ж Фінляндыя ўвесь час спрыяла інтэграцыі Эстоніі ў еўраатлантычныя структуры і дапамагала ў ажыццяўленні рэформ і ў энергетычнай сферы) і балтыйскімі дыяспарамі там і ў іншых краінах, прызнанне за імі статуса акупаваных дзяржаў пасля 1940 года на Захадзе эліты краін Балтыі ўсведамлялі неабходнасць пазбягаць памылак мінулага.

 

Напрыклад, калі ў 1930-я гг. тры рэспублікі не выступалі разам на арэне еўрапейскай палітыкі, не супрацоўнічалі і не шукалі агульных інтарэсаў, што і прывяло да паглынання іх СССР, то на рубяжы 1980–1990-х гг. яны імкнуліся праводзіць узгодненую і дабрасуседскую палітыку, скіраваную на далучэнне да Еўразвязу і НАТО.

 

Тое ж самае можна сказаць і пра вопыт аўтарытарызму і дыктатуры міжваеннага перыяду. Гэта стала своеасаблівай прышчэпкай, якая дапамагла пазбегнуць паўтарэння ранейшых памылак і стварыць эфектыўныя дэмакратычныя інстытуты.

 

Шлях посткамуністычнай трансфармацыі Балтыі быў дастаткова балючым, але тыя ж эліты, якія вырашылі парваць з камунізмам і з СССР (як Эдгар Савісаар і Арнольд Руйтэль у Эстоніі ці Вітаўтас Ландсбергіс у Літве) пайшлі на тое, каб пазбыцца навязанай ім у пасляваенны перыяд савецкай індустрыялізацыі, пазбыцца большасці неэфектыўных заводаў і развіваць замест гэтага ІТ-сектар, сферу паслуг, стварыць эфектыўную сельскую гаспадарку.

 

Усё гэта не было б магчымым без дакладнага разумення будучыні краін Балтыі, усведамлення свайго месца ў Еўропе, гістарычнага вопыту і рашучасці і скансалідаванасці з боку элітаў.

 

У БССР адмову ад уласнай прамысловасці і цеснай сувязі з Масквой большасць элітаў, асабліва кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, успрымалі як самагубства, таму гэта ў значнай ступені абумовіла постсавецкую дынаміку развіцця Беларусі і выбар геапалітычнай арыентацыі.

 

Праблемы, натуральна, ёсць і ў Балтыі, і тыя ж лічбы прыбытку на чалавека ў год не сведчаць, што няма значнага сацыяльнага распластавання і што ўсе атрымліваюць гэтую суму, але створаны спрыяльныя ўмовы, каб дасягнуць прымальнага ўзроўню і якасці жыцця.

 

Палітычная канкурэнцыя і свабодныя выбары ў Балтыі — гэта рэальнасць.

 

Пры гэтым у палітычнае жыццё паступова ўцягваюцца і інтэгруюцца т. зв. расейскамоўныя. Яны атрымалі магчымасць пасля ўступлення Балтыі ў Еўразвяз у 2004 годзе жыць і працаваць у іншых краінах Еўропы.

 

Тое, што мы бачым у інфаграфіцы адносна выбараў, прызнаных вольнымі і дэмакратычнымі, і што так вылучае Балтыю, гэта зноў вяртае нас да пытання эліт.

 

У постсавецкай палітычнай культуры пераможца альбо пераможцы атрымліваюць усё, а канкурэнт не павінен мець ніякіх шанцаў. Адсюль — такая колькасць выбарчых фальсіфікацый. Эліты Балтыі адразу мелі акрэсленае ўяўленне пра перавагі палітычнай разнастайнасці, плюралізм і канкурэнцыю як крыніцы ўмацавання і кансалідацыі дэмакратыі.

 

Гэтага нельга сказаць пра рэшту постсавецкага свету за рэдкім выключэннем. Эліты рэшты постсавецкіх грамадстваў навязалі часта штучна выбар паміж свабодай і бяспекай і дабрабытам.

 

Большасць краін зрабіла выбар на карысць толькі апошняга, але ўрэшце рэшт згубіла і свабоду, і дабрабыт. Прычым гэта адбываецца і там, дзе наяўнасць нафты і газу дазваляе купляць лаяльнасць грамадзян (Азербайджан, Казахстан і інш.).

 

Таццяна Чуліцкая, доктар сацыяльных навук, выкладчык ЕГУ (Вільня):

Развіццё постсавецкіх краін дэманструе самыя разнастайныя вектары — ад краін Балтыі, якія рухаюцца па шляху праеўрапейскіх дэмакратычных пераўтварэнняў, Украіны, якая вагаецца ў сваёй палітычнай траекторыі, да адносна стабільнай у недэмакратычным развіцці Беларусі.

 

Адказ на пытанне, чаму так адбываецца, прадугледжвае розныя інтэрпрэтацыі. З аднаго боку, ёсць пэўная ўзаемасувязь паміж узроўнем эканамічнага развіцця і ступенню дэмакратызацыі. Так, як бачна з табліцы, Эстонія, Латвія і Літва, якія маюць высокія паказчыкі валавага ўнутранага прадукта сапраўды далёка прасунуліся ў плане пабудовы і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў, у прыватнасці — свабодных выбараў.

 

З іншага боку, аднаго гэтага паказчыка відавочна недастаткова, паколькі ў такім выпадку ўслед за краінамі Балтыі самай дэмакратычнай краінай павінна была б быць Расія..

 

Цытуючы вядомага еўрапейскага палітолага Ф. Шміттэра, можна сказаць, што дэмакратыя не абавязкова раўняецца свабоднай і эфектыўнай рынкавай эканоміцы. Гэта азначае, што прамая ўзаемасувязь і тлумачэнне вышэй адзначанай розніцы толькі эканамічнымі прычынамі не выглядаюць дастатковымі.

 

Для тлумачэння адрозненняў у палітычным развіцці неабходна разглядаць рэфармаванне ўсёй дзяржаўнай сістэмы, комплекснасць гэтага працэсу, змяненні не толькі ў палітычных інстытутах, але і ў прававых, сацыяльных, культурных, а таксама на ўзроўні дзяржаўнага  кіравання і пераўтварэння апошняга ў сістэму публічнага адміністравання.

 

Асабліва важным у дадзеным кантэксце ўяўляецца не толькі дасягненне адпаведных эканамічных паказчыкаў, але і ўстойлівасць і функцыянальнасць эканамічных інстытутаў, а таксама ўключанасць краіны ў сусветныя і рэгіянальныя эканамічныя працэсы.

 

Калі выкарыстоўваць такую рамку для параўнання сітуацыі ў Беларусі і, напрыклад, у Польшчы, менавіта на ўзроўні інстытуцыянальных пераменаў, устойлівасці развіцця, будзе заўважана найбольшая розніца.

 

Калі ў беларускім выпадку пасля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі палітычны курс быў на захаванне стабільнай сітуацыі ў краіне за кошт адмовы ад структурных рэформаў, то Польшча радыкальна рэфармавала як палітычныя, так і эканамічныя і іншыя грамадскія  сферы.

 

Вынік адбіўся на ўзроўні ўсёй палітычнай сістэмы. Адначасова з гэтым для лепшага разумення і адэкватнага аналізу працэса пераменаў у постсавецкіх краінах найбольш падыходзячымі інструмантамі будуць комплексныя індыкатары, якія ацэньваюць як эканамічнае, так і сацыяльнае развіццё.

Тэмы: грамадства, палітыка


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

У Гродне ўшанавалі хакейны "Рытм" - уладальніка Кубка-2016

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика