Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Улада і грошы

Гарадзеншчына як "зона асаблівай увагі"

зона особого внимания, Гарадзеншчына

Перад нядаўнім візітам у Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сітуацыю на Гарадзеншчыне трэба кантраляваць асабліва пільна, бо некаторыя краіны праяўляюць празмерны інтарэс да рэгіёна. Што стаіць за гэтымі словамі і каго прэзідэнт меў на ўвазе?

“Твой стыль” запытаў пра гэта ў экспертаў.

 

Аляксандр Фядута, палітолаг, журналіст, літаратар

 

- "Паколькі словам прэзідэнта папярэднічаў візіт беларускага пасля Ігара Петрышэнкі ў Міністэрства замежных справаў Расіі, можна было б меркаваць, што ўвагу праяўляе Расія, зацікаўленая ў “карыдоры” да Калінінградскай вобласці.

 

Але, думаю, што Лукашэнка хутчэй за ўсё меў на ўвазе адну з краін, якая непасрэдна мяжуе з Гарадзеншчынай.

 

Мне здаецца, што ў беларускіх уладаў існуе пэўны “комплекс непаўнавартаснасці” у дачыненні да Гарадзенскай вобласці: маўляў, хтосьці хоча яе адабраць, і гэты нехта – Польшча.

 

Не трэба баяцца. Польшчы, наколькі я магу меркаваць, патрэбная цалкам сяброўская, суверэнная і дэмакратычная Беларусь, якая не стала плацдармам для нападу трэцяй краіны. І, канечне, каб не “душылі” польскую нацыянальную меншасць.

 

Але для спецслужбаў важна “раздзьмухаць” палонафобію, даказваючы ўласную значнасць.

 

Гэтых людзей таксама можна зразумець: дадатковая “зорачка” на пагонах не зашкодзіць".

 

Андрэй Пачобут, карэспандэнт “Газеты Выборчай” у Беларусі

 

- "Сітуацыю трэба разглядаць з двух пунктаў гледжання.

 

З аднаго боку, Лукашэнка мае нейкі польскі комплекс, не любіць Польшчу і палякаў. У сваіх палітычных праціўнікаў ён шукае польскія карані – напрыклад, называў некаторых з іх палякамі ці нават паўпалякамі.

 

Таму тут маем справу з комплексам, які ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ўплывае на ягоную палітыку.

 

З іншага боку, Польшча сапраўды праводзіць актыўную палітыку, падтрымлівае незалежнае беларускае грамадства, культуру, СМІ і гэта ўладамі трактуецца як доказ нейкіх тэрытарыяльных прэтэнзій.

 

Сур'ёзна успрымаць гэтыя абвінавачванні і трактоўкі немагчыма, але калі чалавек мае комплекс, ён успрымае гэта як доказ правільнасці сваіх уяўленняў".

 

Аляксандр Пагарэлы, палітолаг

 

- "Мяркую, што выказванні кіраўніка дзяржавы можна разглядаць у некалькіх аспектах.

 

Першы - гэта знешнепалітычны. У сувязі з агульным пагаршэннем міжнароднай сітуацыі, выкліканым акупацыяй і анексіяй Расіяй украінскага Крыма, паміж афіцыйным Мінскам і Варшавай яшчэ ўвесну адбыўся шэраг скандалаў на глебе падазрэнняў некаторых беларускіх дыпламатаў у, скажам так, дзейнасці несумяшчальнай з іх афіцыйным статусам.

 

Таксама ў сувязі з вайной на Данбасе, пагрозамі, агрэсіўнай рыторыкай і правакацыямі з боку ўсё той жа Расіі на самым розных узроўнях Польшча ўзмацняе свае межы з Расіяй і Беларуссю, перакідвае ці плануе перакідваць туды вайсковыя адзінкі.

 

У Беларусі на афіцыйным узроўні гэта ў сваю чаргу хваравіта ўспрымаюць як нейкія дэманстратыўныя непрыязныя дзеянні.

 

Гэта, безумоўна, патрабавала рэакцыі. Кіраўніцтву дзяржавы трэба прадэманстраваць сваю гатоўнасць абараняць суверэнітэт краіны так, як яно гэта разумее. Гэта ўжо ўнутрыпалітычны кантэкст гэтых выказванняў.

 

А тое, што такая рэакцыя набыла характар рыторыкі пра існаванне нейкіх тэрытарыяльных прэтэнзій, не варта здзіўляцца.

 

Антыпольскія, паланафобныя настроі, скіраваныя ў бок Варшавы, маюць, канечне, савецкія карані, але трэба ўлічваць і спадчыну досыць складаных польска-беларускіх адносінаў, асабліва у мінулым ХХ стагоддзі.

 

У гэтым выказванні, зрэшты, заўважаецца і розніца, якая існуе ва ўспрыманні Польшчы на нашым, рэгіянальным, узроўні, у Мінску і далей, на усходзе Беларусі.

 

Там як сярод звычайных нашых суграмадзян, так і сярод інтэлектуалаў існуюць міты і страхі пра тое, што дасюль у Польшчы мараць пра тэрытарыяльны рэванш і хацелі б захапіць Горадню ці Берасце. Часта такія фобіі падкрэсліваюць станоўчую ролю СССР і сучаснай Расіі як быццам бы абаронцаў Беларусі і гарантаў таго, што заходнебеларускія тэрыторыі застануцца ў складзе краіны.

 

Яны забываюць, што сёння не Польшча, а менавіта Расія разбурае і дэстабілізуе сістэму еўрапейскай і міжнароднай бяспекі.

 

Тут жа, у Горадні, мы на гэта глядзім зусім інакш, і ў выказванні была пэўным чынам сігналізавана занепакоенасць тым, як пры такой знешнепалітычнай сітуацыі мы быццам занадта прыязна і спакойна ставімся да нашых заходніх суседзяў і не падзяляем тых страхаў, якія яшчэ не пераадолелі іншыя беларусы.

 

Вось на такім фоне і трэба разглядаць выказванні кіраўніка дзяржавы падчас візіту ў Горадню".

Тэмы: палітыка, асобы


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика