Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Горад у здымках

Цуд на Каляды ад гарадзенскай Мовы Нанова

Елка на Мове, Каляды, Мова Нанова Гародня

Калядоўшчыкі, традыцыйныя беларускія танцы і спевы, падарункі ад Святога Мікалая і Снягурачкі - толькі частка таго, што чакала маленькіх беларусаў 20 снежня на закрыцці сезону гарадзенскай "Мовы Нанова". На Будзённага, 48-а прайшла калядная вечарына “Елка на мове”, якая сабрала больш за 40 дзетак і 150 дарослых.

Напярэдадні арганізатары заклікалі ўсіх прыходзіць у калядна-маскарадных касцюмах і прыносіць нешта на салодкі стол, таму падчас імпрэзы можна было падсілкавацца смачнымі пачастункамі і сустрэць самых розных героеў: маленькіх прыгажунь-фей, прынцэс, лісічку, казу, мядзведзя, Здыхліка Неўміручага і шмат іншых.

Пасля сумеснага выканання ці не самай навагодняй песні “Звон звініць”, усе агульнымі сіламі клікалі Святога Мікалая і дэманстравалі яму свае таленты: чыталі вершы, спявалі песні і нават гралі на акардыёне.

Але высветлілася, што ўсе падарункі былі скрадзеныя злыднямі: паркавіком, які жыве ў парку і хапае і няволіць дзяцей, што прыйшлі пагуляць без дазволу бацькоў, і калодзежнікам, які жыве ў каналізацыі і лапае тых, хто ходзіць па вечарах адзін.

Неўзабаве знаходлівыя беларусы вярнулі свае падарункі, а абаяльныя калодзежнік і паркавік у выкананні вядоўцаў курсаў Эміліі і Веранікі сталі ці не самымі ўлюбёнымі персанажамі вечару.

Разам з імі пад крамбамбульную “З Новым годам!” усе вучыліся танчыць рознымі часткамі цела: нагамі, рукамі, галавою і нават тварам.

Атрымалася сапраўднае свята!

- Дазвольце да вас завітаць, з калядой павіншаваць! – з гэткімі словамі на “Елку на мове” прыйшлі калядоўшчыкі.

Выконвалі калядныя песні, вадзілі карагоды, Мішка паказваў, як маці і тата правяраюць хатняе заданне, Каза страчвала прытомнасць і, канешне, усе атрымлівалі пачастункі ў падзяку за цудоўны выступ.

Завяршальнаю часткаю імпрэзы сталі танцы вакол елкі разам з суполкай традыцыйнай культуры.

Наблізіцца да традыцый было цікава і дзецям, і дарослым.

 

Разам яны выканалі танцы “Ойра”, “Кракавяк”, “Яблачка”, “Верабей”, “Полька”, “Падыспань”.

Некаторыя ўдзельнікі настолькі акунуліся ў атмасферу, што ўжо пасля афіцыйнага сканчэння каляднай вечарыны папрасілі навучыць іх яшчэ чаму-небудзь.

Такой незвычайнай каляднай імпрэзай скончыўся другі сезон бясплатных курсаў Мова Нанова Гародня, якія дзейнічаюць тут з сакавіка 2014 года.

Наступныя заняткі адбудуцца ўжо ў студзені 2015 года.

 

Сачыце за навінамі ў суполках на Facebook і Вконтакте.

Тэмы: адукацыя, падзеі, адпачынак, дзеці, МоваНанова


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика