Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Горад у здымках

Аляксандр Куль быў госцем гарадзенскай "Мовы Нанова"

Славуты беларускі баскетбаліст распавёў пра свой шлях у вялікі спорт, пра тое, як “Мінск-2006” стаў “Цмокамі” ды шмат іншых цікавых гсторый.

Аляксандр гаварыў на добрай беларускай мове.

 

На пытанне “Як Вы прыйшлі да роднай мовы” былы спартовец, а цяпер адзін з кіраўнікоў лепшай баскетбольнай каманды краіны адказаў, што і не адыходзіў ад мовы.

 

Дзяцінства Аляксандра прайшло ў беларускамоўным асяроддзі на Віцебшчыне (карэнні Куля ў Верхнядзвінскім раёне, дзе дагэтуль жывуць яго родныя).

 

Як прызнаўся госць, у спорт ён прыйшоў досыць позна, а ў дзяцінстве быў досыць нязграбным падлеткам. Пасля таго, як высокага хлопца запрыкмецілі баскетбольныя трэнеры, лёс закінуў Аляксандра ў Мінск, дзе асяроддзе было ўжо рускамоўным.

 

Затым былі вучоба ў Амерыцы, дзе была добра засвоеная ангельская мова, выступы ў Турцыі і Польшчы (адпаведна вывучаныя турэцкая  польская мовы) і ўрэшце вяртанне на Радзіму, якое супала ў значнай ступені і з вяртаннем да беларускай мовы.

Менавіта Куль стаў адным з ініцыятараў перайменавання “Мінска-2006” у “Цмокі-Мінск”.

 

Менавіта ён неаднойчы публічна выказваўся ў падтрымку беларускай мовы.

 

Гасцямі заняткаў па тэме “Спорт”, якія праходзілі 8 снежня, былі таксама Уладзімір Хільмановіч (на здымку ніжэй) і Вітаўт Руднік (на здымку вышэй), якія першымі ў Гродне ў сярэдзіне 90-х гг. пачыналі каментаваць футбол па-беларуску.

 

Акрамя знаёмства з беларускай спартыўнай тэрміналогіяй, удзельнікі заняткаў папрактыкаваліся ў стварэнні  “крычалак” у падтрымку спартыўных каманд (гарадзенскіх “Нёмана”, “Гараднічанкі”, “Алімпіі”, а таксама “Цмокаў-Мінск”).

 

Некаторыя так спадабаліся Аляксандру Кулю, што ён нават запісаў іх у свой нататнік.

 

У канцы заняткаў Аляксандр адзначыў, што яму вельмі спадабалася на гарадзенскай “Мове Нанова” з-за разняволенай і вясёлай атмасферы, прыемных людзей.

 

Пасля сканчэння заняткаў гарадзенцы яшчэ доўга не адпускалі госця, зладзіўшы з ім сапраўдную фотасесію.

 

Наступныя заняткі гарадзенскай “Мовы Нанова” адбудуцца 15 снежня і будуць прысвечаныя калядным і навагоднім віншаванням.

 

Госцем заняткаў будзе вядомая спявачка Таццяна Беланогая.

Тэмы: спорт, адукацыя, асобы, МоваНанова


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика