Тры прэзентацыі на адной вечарыне: ARCHE, слоўнік і апошняя кніга Краўцэвіча

Піша ТС
18 снежня 2014

Архэ, Заходняя Беларусь

У найбліжэйшую нядзелю, 21 снежня, у Гродне пройдзе прэзентацыя адразу трох цікавых выданняў.

На сустрэчы будзе прадстаўлена кніга "Краіна пагранічча" Алеся Краўцэвіча, тэматычны выпуск ARCHE "Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд" і трэцяе выданне "Расійска-беларускага слоўніка" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова.

 

У сустрэчы возьмуць удзел гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Пагарэлы, а таксама мовазнаўца Валер Булгакаў.

 

Сустрэча пройдзе ў нядзелю, 21 снежня, па адрасе: вул. Будзёнага 48а-100.

Пачатак у 17.00.

Даведкі праз тэлефон: (29)5507969