Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Стыль жыцця

“1514” – дзіцячы настольны блакбастэр

настольная гульня 1514, настольная игра, аршанская бітва

Спецыяльна да 500-ых угодкаў бітвы пад Оршай на свет з’явілася новая беларуская настольная гульня “1514”. Вельмі радуе, што беларускі асяродак папоўніўся ўжо трэцяй беларускамоўнай настолкай. І яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі атрымалася яе патэсціць.

Улетку 1514 году, пасля працяглай аблогі, маскоўскім войскам удалося захапіць Смаленск. Здавалася, шлях у глыбіню Беларусі, для яе захопу, быў адкрыты і Вялікі князь маскоўскі Васіль III рушыў далей сваё незлічонае войска. Каб спыніць наступ маскоўскай арміі, Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Казіміравіч, накіраваў насустрач палкі Вялікага княства Літоўскага, пад камандаваннем Гетмана найвышэйшага, князя Канстанціна Астрожскага.

Раніцай, 8 верасня, дзве вялікія сілы сыйшліся на полі пад Оршай…


Адразу, адкрываючы гульню, радуе прыгожы дызайн каробкі, поля, картак, падкупляюць пластмасавыя фігуркі “пяхоты”, “артылерыі” і “конніцы”. Правілы гульні змяшчаюцца на адным аркушы паперы і вельмі лёгкія для ўспрымання. Сама механіка гульні не складаная і пабудавана большай часткай на “рандоме”: кіданні кубіка і выцягванні адпаведных картак з добрымі і не вельмі спрыяльнымі заданнямі.

настольная гульня 1514, настольная игра, аршанская бітва

Фігуркі расстаўлены па два бакі мапы – і войска Вялікага Княства Літоўскага рушыць у бой супраць Маскоўскага княства. Гуляць можна як у двух, так і ўшасцёх. У час дуэльнай барацьбы, кожны рухае па чарзе сваю “пяхоту”, затым “конніцу”, а потым пускае ў бой “артылерыю”. Калі ж гуляеце ў чатырох ці ўшасцёх, то кожны кіруе сваёй фігуркай. Прайсці шлях вельмі хутка ў вас не атрымаецца,  бо карткі з заданнямі то дапамагаюць вам, то адварочваюць ад вашага войска поспех. Яшчэ цяжэй, калі давялося ўступіць у “Бой”: вас пры самым дрэнным раскладзе могуць адцясніць на 6 крокаў назад.

настольная гульня 1514, настольная игра, аршанская бітва

Дадзеная гульня стане сапраўдным блакбастэрам у дзіцячым і школьным, а асабліва сямейным асяродку, калі бацькі могуць уступіць у настольную бойку з сваімі дзецьмі. Варта паспрабаваць і моладзі, асабліва аматарам гісторыі. Праўда, што з’яўляецца недахопам гульні, на картках у заданні не хапае гістарычнага матэрыялу, спасылак да рэальных падзей Аршанскай бітвы. Яшчэ, са свайго боку, я б дадаў магчымасць мець нейкія карты на руцэ, каб падчас гульні была магчымасць выпрацоўваць сваю стратэгію, а не проста спадзявацца на кубік, бо, падаецца, бітву пад Оршай мы выйгралі не дзякуючы “лёсу”, а добра спрацаванай стратэгіі.

настольная гульня 1514, настольная игра, аршанская бітва

Хочацца пажадаць аўтарам поспеху і натхнення на новыя настольныя гульні, альбо на дадатак да гэтай гульні. А набыць настольную гульню “1514” у Гародні можна ў краме “Кубік”. Толькі на гэтым тыдні ў сувязі з 500-годдзем Аршанскай бітвы, гульня будзе прадавацца па спецыяльнай цане. Таксама па спецыяльнай цане будуць прадавацца беларускія настольныя гульні “Паўстанцы” і “Разам!”.

Тэмы: фота, гісторыя, хоббі, адпачынак, дзеці


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика