Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Горад

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў улады Гарадзеншчыны. За што?

Лукашэнка, Лукашенко, прэзідэнт, Гродна, улады

"За 9 месяцаў бягучага года 69 службовых асобаў органаў улады і кіравання, дзяржаўных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў здзейснілі злачынствы карупцыйнай накіраванасці" - цытуе прэзідэнта БЕЛТА. За што яшчэ прэзідэнт крытыкаваў 14 лістапада ўлады Гарадзеншчыны?

За факты карупцыі

Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладаў крымінальныя справы ў дачыненні да старшыні Іў'еўскага райвыканкаму, начальніка падатковай інспекцыі Ашмянскага раёну, затрыманне ў час атрымання хабару начальніка зямельнай службы Гарадзенскага гарвыканкаму.

 

За запавольванне эканомікі

Прэзідэнт таксама выказаў незадавальнене запаволеннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці.

 

"Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры назначэнні Уладзіміра Краўцова старшынёй Гродзенскага аблвыканкама была дамоўленасць: пасля таго як ён увойдзе ў курс спраў і асвоіцца на новым месцы, адбудзецца грунтоўная размова аб задачах і перспектывах развіцця рэгіёна.

 

"Гродзеншчына ў нашай краіне на асаблівым рахунку, і я пастаянна стаўлю яе ў прыклад, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У ёй актыўна вядзецца мадэрнізацыя многіх прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў.

 

Вобласць з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці малака, мяса, збожжавых культур. Удзельная вага рэгіёна ў валавым унутраным прадукце краіны складае 8,5 працэнта, сельскагаспадарчай вытворчасці - больш як 16 працэнтаў.

 

Аднак апошнім часам выклікае занепакоенасць запаволенне тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці" - перадае БЕЛТА.

 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 10 з 17 раёнаў вобласці наогул няма прыросту вытворчасці, а Гродзенскі, Лідскі і Слонімскі раёны не выходзяць нават на мінулагодні ўзровень.

 

За прыпіскі, бо гэта не па-гарадзенску

Яшчэ адной нагодай для незадаволенасці прэзідэнта сталі факты прыпісак на прадпрыемствах:


- "На Лідскім заводзе электравырабаў скрылі ад уліку гатовай прадукцыі амаль на Br7,5 млрд. У Гродзенскім "Белдругаспалімеры" знізілі кошт запасаў да нарматыву толькі на паперы. Скажыце, каму трэба гэта ашуканства? Гэта наогул не гродзенскі стыль" - цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

 

За слабую працу з суседзямі: шмат шуму, а дзе вынікі?

Дасталося гарадзенскім уладам таксама за недастаткова актыўную працу па прыцягненні інвестыцый з краін Еўразвязу:

 

- "Кожны год праводзіце нейкія інвестыцыйныя форумы, шмат шуму ў прэсе. Гэта правільна. А дзе вынік? У вас павінны быць польскія і літоўскія прамыя інвестыцыі, а не чаўнакі, якія шмыгаюць туды і назад праз граніцу", - цытуе прэзідэнта БЕЛТА.

 

За спекулянтаў і "прадпрыймальнікаў"

У час візіта Лукашэнкі ў Гродна была ўзнятая і папулярная зараз тэма барацьбы з "гультаямі".


Паводле Лукашэнкі, амаль трэць насельніцтва ў прыгранічных раёнах нідзе толкам не працуе і жыве за кошт паездак у суседнія краіны Еўропы.

 

- "Куды гэта варта, што мы параджаем? Пакаленне спекулянтаў, якое плодзіць ценявую эканоміку? Ад такіх "прадпрымальнікаў" добрых інвестыцый не дачакаешся", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы" - адзначае БЕЛТА.

Тэмы: грамадства, палітыка, эканоміка, асобы, улады


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика