Тэмы
Версія для друку
Даслаць сябру
Памер шрыфта
Пагляд
Ściana “Мы застанемся”: прэзентацыя альбома ў Мінску (фота)
21 сакавіка ў мінскім клубе “Піраты” прайшла прэзентацыя новага альбома берасцейскага гурта Ściana “Мы застанемся”. У падтрымку выступілі іх землякі TerraKod і лідар гурта “Голая манашка” Фёдар Жывалеўскі. Карэспандэнтка “Твайго стылю” з’ездзіла ў Мінск, каб паглядзець, як сталіца прымае нашых паўднёвых суседзяў.
Распачаўся канцэрт з выступу Фёдара Жывалеўскага. Па традыцыі музыка сыграў некалькі ўласных песен, а таксама каверы замежных выканаўцаў у перакладзе не беларускую. Сярод іх – песні Курта Кабэйна, Йен Кёрціса, Тома Йорка. Перад выступам музыка вельмі хваляваўся: “Спадзяюся, што за час выступу людзі паспеюць напіцца... Глянь, які ва ўсіх моцны гук, а я тут адзін з гітарай…” Трэба адзначыць, што і адзін Жывалеўскі варты цэлага гурта. Музыка радаваўся, што на яго ўласныя песні прысутныя рэагавалі нават лепш, чым на пераклады.
Калі Жывалеўскага прысутныя з замілаваннем слухалі, дык падчас выступу TerraKod госці імпрэзы пачалі паводзіць сябе больш актыўна: падпяваць і танцаваць. Берасцейскі гурт выдатна спалучае фолк і альтэрнатыву. Першае дасягаецца за кошт дуды і своеасаблівага жаночага вакала. Другое – шчыльнага моцнага гуку і вакала Алеся Плоткі. Адыгралі выступоўцы і песні з сінгла, які нядаўна выйшаў: “Мята” – своеасаблівае прысвячэнне Хэмінгуэю і “Брудныя танцы”. Зараз музыкі працуюць над новым альбомам, які ўжо запісваецца.
Падчас канцэрту вядоўца Алег Хаменка разыгрываў дыскі гурта Ściana і сумкі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Нарэшце выйшаў сам гурт Ściana. Прысутныя добра ведалі тэксты і спявалі песні разам з гуртом, літаральна выкрыкваючы словы. Асаблівае захапленне выклікала песня “Беларусь-Украіна”. Песню “На Басах” Ściana выканала разам з Анатолем Курысем з берасцейскага электроннага праекта Saint Gooseberry. Таксама некалькі песень адыгралі з Касяй з TerraKod. Скончылі выступ музыкі песняй “Мы застанемся”, але, выканаўшы яшчэ адну на біс, заспяшаліся на цягнік. Альбом адзначыўся значнай колькасцю “электроншчыны”, але ў цэлым гурт застаўся такім жа, што і адлюстроўвае назва альбома.
Як эфектыўна адсочваць курс валют?
Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”
Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна
На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Як эфектыўна адсочваць курс валют?
"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!
Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік
Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў
У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука
Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”
Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў
Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі
Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша
Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць
Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"
Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна
Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.
"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес
На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)
На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі
"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"
Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen
У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна