Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

“Палітычная сфера” правядзе ў Гродне дыскусію пра мясцовыя эліты

депутат слуга народа

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на прэзентацыю і дыскусію “Ці патрэбныя нам веды пра эліты?”, якая пройдзе ў Гродне 24 красавіка.

Нядаўна ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Цягам апошняга дваццацігоддзя змянілася стаўленне актыўнай часткі грамадства да выбараў, ды і ўнутры саміх мясцовых органаў улады адбыліся змены. Апошняе даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” “Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў 1999-2014 гадах на прыкладзе абласных Саветаў” адсочвае важныя тэндэнцыі на рэгіянальным узроўні і дае дадатковыя падставы для абмеркавання саміх ведаў пра рэгіянальныя эліты і стаўлення да іх.

 

На сустрэчы выступяць Андрэй Казакевіч (дырэктар інстытута “Палітычная сфера”) і Вадзім Смок (даследчык, супрацоўнік інстытута “Палітычная сфера”). Яны распавядадуць пра вынікі апошняга даследавання, а таксама аб даследчай і выдавецкай дзейнасці Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.

 

У дыскусіі па выніках даследвання прымуць удзел Аксана Шэлест (Мінск), Алесь Смалянчук (Гродна), Сяргей Токць (Гродна), Іна Соркіна (Гродна) і іншыя прадстаўнікі гродзенскай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці і медыяў.

 

Усе разам мы паспрабуем адказаць на пытанні:

- Што новага прыносяць даследванні мясцовых элітаў? Што змяняюць гэтыя  веды ў разуменні сучаснага стану грамадства?

- Ці з’яўляюцца гэтыя веды карыснымі для прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнясці?

- Каго сёння можна аднесці да элітаў і як іх даследваць?

 

Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63.

Палітычная сфера, Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт

Тэмы: палітыка, улады, навука, афіша


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика