Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Памёр вядомы гарадзенскі мастак Зміцер Іваноўскі

Зміцер Іваноўскі

Позна ўвечары 5 снежня памёр мастак Зміцер Іваноўскі. Прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам.

Пахаванне адбудзецца заўтра, 7 снежня. У 9.30 імша ў касцёле Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.

Пазнавальныя творы Іваноўскага на гістарычную ды сучасную грамадска-палітычную тэматыку нельга зблытаць з чым-небудзь іншым. “Ягоныя карціны станавіліся класікай як толькі з’яўляліся”, - кажа пра творчасць Зміцера журналіст Анджэй Пачобут.

Зміцер Іваноўскі

Зміцер Іваноўскі ў сваёй гарадзенскай майстэрні, 2011

 

У жыцці мастака прайшло каля 60 персанальных выставаў, але самай важнай і хвалюючай ён называў выставу ў родных Гудзевічах. Апошнім часам Зміцер Іваноўскі ізноў жыў у вёсцы, дзе яму вельмі падабалася.

 

У сярэдзіне 2000-х мастака можна было сустрэць не толькі ў яго майстэрні (некалі яна змяшчалася ў добра вядомай зале на Будзёнага 48а), але і на мітынгах – ён удзельнічаў у пратэстах прадпрымальнікаў, за што неаднаразова трапляў на “суткі”.

Зміцер Іваноўскі, Давыд Гарадзенскі

Давыд Гарадзенскі намаляваны Зміцерам Іваноўскім

 

“Мастацтва – гэта маё жыццё, гэта ўсё для мяне. Я пераспрабаваў шмат у жыцці, працаваў і са скульптурай, і з графікай, але алейныя фарбы для мяне засталіся самым любімым сродкам самавыражэння. Чым больш я працую імі, тым больш разумею, колькі яшчэ не ведаю. Імі можна перадаць усё: настрой, пачуцці, тое, што бачыш і што адчуваеш. Тут тысячы магчымасцяў! І на шчасце, няма той мяжы, да якой можна было б дайсці і спыніцца”, - казаў пра сваю працу Зміцер Іваноўскі.

 

Зміцер Іваноўскі стаў адным з герояў праекта “Постаці” – з ім знялі цікавае відэаінтэр’вю.

 

На здымках мастак Іваноўскі ў сваёй гарадзенскай майстэрні ў 2011 г

Здымкі uzv-hrodna.blogspot.com

Тэмы: культура, асобы, відэа


comments powered by HyperComments

Каментары

[email protected] (07 снежня 2013, 14:13)

Алесь (07 снежня 2013, 14:13)

Бывай, мой шчыры ,дружа!Ты наш гонар и слава!Усё што ты зрабиу пры жыцци-яшчэ вельми доуга будзе радаваць многих людзей на нашай планеце. Шчырыя спачуванни родным и близким.

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика