Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Стыль жыцця

Стваральнік брэнду LSTR: “У Беларусі перамагаюць грошы”

Будзьма, цішоткі, LSTR, КУТ, Важный гусь

У Гродне прайшла дыскусія “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні робіцца трэндам?” з удзелам стваральнікаў беларускай брэндавай вопраткі.

“Пра нас пісалі “гаўнюкі-фашысты”, а сябры тых, хто пісаў, цікавіліся, дзе можна набыць нашы рэчы”, - расказаў пасля “Твайму стылю” Ілля Аксёнаў з брэнду LSTR.

Ток-шоў прайшло ў антыкавярні “Жывы час” і сабрала каля паўсотні гарадзенцаў. Араганізатарам сустрэчы выступіла кампанія “Будзьма беларусамі”. У якасці гасцей былі запрошаный стваральнікі нацыянальна-афарбаванай брэндавай вопраткі Ілля Аксёнаў (LSTR), Арнэстас Махін (“КУТ”) і Сяргей Хаменчук (“Важный Гусь”). У якасці выставы ў антыкавярні прысутнічала сама вопратка, якую робяць хлопцы: цішоткі, байкі, торбы з адмысловымі прынтамі.

Будзьма, цішоткі, LSTR, КУТ, Важный гусь

Сярод тэмаў, закранутых падчас дыскусіі, была актуальнасць адметнай нацыянальнай вопраткі ў сучасным глабалізаваным свеце, “камерцыйны” і “асветніцкі” бакі такой працы, канкурэнцыя і маркетынг у якасці рухавікоў беларускай street-wear.

 

Зразумела, што гутарка пра нацыянальную брэндавую вопратку, гэта не аб тым “у чым хадзіць цёпла” альбо “што апрануць, каб не разышлося па шву”, але аб ідэі. Большасць спажыўцоў беларускай street-wear разглядаюць такую вопратку як пасыл грамадству, то бок своеасаблівы спосаб камунікацыі. Пры гэтым цяжка абстрагавацца і ад прыземленых тэмаў: прымальнага кошту альбо якасці матэрыялу.

Будзьма, цішоткі, LSTR, КУТ, Важный гусь

Па заканчэнні ток-шоў на некалькі пытанняў “ТС” пагадзіўся адказаць Ілля Аксёнаў (на фота злева), стваральнік найбольш вядомага беларускага street-wear брэнду LSTR:

 

У пэўныя гістарычныя перыяды форма адзення была своеасаблівым выклікам: канфедэратка ў палякаў, мазэпінка ва ўкраінцаў. Ці ёсць нешта падобнае ў беларусаў?

 

У нейкім сэнсе такім выклікам маглі б стаць вышыванкі. Шмат хто ўжо цікавіўся, ці плануе LSTR пачаць іх “кажуаляваць” – то бок не рабіць цалкам традыцыйны варыянт, а прыстасаваць да сучаснай рэальнасці: офіснай альбо вулічнай. Вышыванка, як мне падаецца, магла б стаць беларускім трэндам. Калі на вуліцы будзе дастаткова людзей у вышыванках, гэта б стварала годную нацыянальную атмасферу.

 

То бок, гэта не будзе традыцыйная вышыванка, якую мы бачым у музеях альбо на “днях горада”?

 

Яна будзе абавязкова ільняной, але больш сучаснай, нечым накшталт polo, пакуль мадэль у нас яшчэ не распрацаваная. Мы ставім задачу зрабіць іх вельмі дасяжнымі для пакупніка, бо зараз уручную вышытыя традыцыйныя вышыванкі каштуюць каля мільёну рублёў, таму не кожны сабе гэта можа дазволіць. Мы плануем запусціць гэтую тэму прыкладна ў маі.

 

Падчас дыскусіі гучала меркаванне аб тым, што беларускае мае быць унікальным, сувенірным, элітарным. У Заходняй Украіне, напрыклад, тыя ж вышыванкі і цішоткі з нацыянальнай сімволікай – масавая з’ява, мода, якая не прыніжае нацыянальную культуру. Чаму нельга таксама зрабіць у нас?

 

Я неаднойчы думаў аб гэтым. Упэўнены, што беларушчына не мае быць нейкім сектанцтвам альбо гета. Гэта мае быць масавая з’ява, але пры гэтым якасная. Заходняя Украіна: Львоў, Роўна, Івана-Франкоўск – сапраўды выдатныя прыклады масавай прадукцыі з нацыянальным каларытам. Пры гэтым мы не маем падаваць сваё нацыянальнае нейкім кічам ці папсой. Трэба захоўваць мяжу густу і якасці. З-за гэтага LSTR заўсёды будзе ў андэграўндзе. Але, улічваючы нашую асветніцкую місію, мы імкнемся выходзіць на больш шырокія масы.

 

Вы сказалі, што заўжды будзеце ў андэграўндзе, а ці можа настаць такі час, калі вопратку LSTR можна будзе купіць на рынку ці ў звычайнай краме?

 

Мы плануем пачаць новую лінію больш дасяжнай для спажыўца вопраткі, але крыху пад іншым брэндам – нешта кшталту “ад вытворцаў LSTR. Наўпрост наш брэнд заўжды будзе ўнікальным і ніколі не стане супер-масавым, таму, мажліва, выкарыстаем такі маркетынгавы ход. У Беларусі перамагаюць грошы. Калі тавар будзе запатрабаваны на рынку, яго будуць браць і дзяржаўныя крамы, і якія-заўгодна.

 

Улічваючы сюжэтны напрамак вашай прадукцыі – вайскова-гістарычны – ці не абвінавачвалі вас у залішняй агрэсіі ці шавінізме?

 

У чым нас толькі не абвінавачвалі, даходзіла да смешнага. У фашызме, часцей за ўсё, хоць мы выступаем супраць любых таталітарызмаў: і чырвонага, і карычневага. Нават казалі, што мы прапагандуем ЛГБТ-структуры, уяўляеце? Бо ў нас была байка “Belarus Pride”…

 

Па-першае, людзі нам зайздросцяць, па-другое, бачаць тое, што хочуць бачыць. Ну а тым, хто пісаў пра нас усялякія глупствы, я хачу толькі падзякаваць, бо менавіта яны дапамаглі нам раскруціцца. Яны ў сацсетках пісалі пра нас, маўляў, “гаўнюкі-фашысты”, а іхныя сябры тут жа ў каментарах цікавіліся, дзе гэта можна набыць? Чорны піяр нам вельмі дапамог!

 

Чаму вы абстрагаваліся ў сваіх тэмах ад ХХ ст., робячы ўпор на рыцарскіх часах ВКЛ і Рэчы Паспалітай?

 

У ХХ ст., напрыклад у ІІ Сусветнай, не ўсё так адназначна, таму мы пакуль гэтай тэмы не краналі. У нас ёсць распрацаваны прынт, прысвечаны Слуцкаму паўстанню, які пакуль не пайшоў у тыраж. Будуць, безумоўна, рэверансы ў бок БНР і зараз, мяркую, мы яшчэ паспеем нешта зрабіць да 25 сакавіка. Бліжэйшым часам абавязкова нешта з’явіцца таксама прысвечанае беларускім літаратарам, большасць з якіх таксама жылі ў ХХ ст.

Будзьма, цішоткі, LSTR, КУТ, Важный гусь

 

Здымкі Яна Лялевіча

Тэмы: культура, фота


comments powered by HyperComments

Каментары

[email protected] (09 сакавiка 2014, 00:55)

Сцепаненка Андрэй (09 сакавiка 2014, 00:55)

майкi/байкI у iнтэрнэце бачыу, але пра LSTR и пра тое, што гэта вельмi вядомы брэнд прачуу упершыню

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика