Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культура

Адкрыццё “Мова нанова” ў Гродне: голас Барадуліна, Беларусь у абдымках зорак і народныя прымаўкі

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

Мінскіх гасцей Глеба Лабадзенку і Алесю Літвіноўскую прыемна здзівіла колькасць чалавек, што прыйшлі 14 сакавіка на прэзентацыю “Мова нанова” ў Гродне. Па іх словах, у Бабруйску на такую імпрэзу прыйшло 20 чалавек, у Гомелі – 30. У Гродне ж – каля 100.

Такой колькасці не чакалі ні арганізатары курсаў у Гродне – “Цэнтр “Трэці сектар””, ні вядучыя. Прыйшлі людзі розных узростаў і розных сфер дзейнасці, неабыякавыя да беларускай мовы.

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

Глеб Лабадзенка пачынае занятак з жартаў. “Па перапісу ў Беларусі амаль 80% насельніціва лічаць беларускую мову роднай. Але дзе ж гэтыя 80%, дзе яны хаваюцца? - кажа ён і тут жа дадае: “Беларусы сваю мову вельмі шануюць, берагуць, таму на ёй не размаўляюць”.

 

Глеб упэўнены, што веданне мовы трэба аднаўляць. Гэтыя курсы, якія праходзяць па ўласнай ініцыятыве арганізатар ды цалкам бескаштоўна, магчыма, паспрыюць гэтаму аднаўленню. Глеб расказаў, як “Мова нанова” ў Мінску на валанцёрскіх пачатках атрымала месца для правядзення, сайт і іншае. “Памяшканне нам дала Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, сайт зрабіў адзін беларускамоўны студэнт, адзін наш вучань прынёс паперу, другі чайнік. Усё арганізавалі самастойна, без дадатковай дапамогі”.

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

Напачатку занятка вядучыя ўзгадалі нядаўна памерлага Рыгора Барадулі, уключыўшы аўдыёзапісы верша і песні ў яго выкананні, ды паказаўшы адну з ягоных кніг. Сустрэча ідзе весела і разняволена, акадэмізму зусім няма, і ў адзін момант вядучыя прапануюць прысутным праглядзець вельмі прыгожага  відэаролік “Беларусь у абдымках зорак” астранома Віктара Малышчыца. Арганізатары курсаў хочуць не толькі навучыць сваіх вучняў правілам беларускай мовы, але і пазнаёміць іх з беларускімі традыцыямі, знакамітымі дзеячамі.

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

Першая частка занятку была прысвечана разнастайнасці беларускіх імён. “Можа, хтосці прыйшоў сюды Іванам, а выдзе Янам, ці Александр – Алесем”, - жартаваў Глеб Лабадзенка. Алеся Літвіноўская расказала пра гісторыю нараджэння некаторых беларускіх імёнаў. Потым была граматычная частка. У канцы занятку кіраўнікі далі магчымасць прысутным у зале працягнуць  некаторыя прымаўкі, што выклікала ў зале весялосць і смех. Усе ў канцы выходзілі з залы з прыўзнятым, жартаблівым настроем.

Мова нанова, Гродна, Гародня, Глеб Лабадзенка, Трэці сектар

 

“Мова нанова” ў Гродне будзе праходзіць кожны панядзелак у 19.00, пачынаючы з 24 сакавіка. Вядучымі курса будуць Воля Астроўская і Ігар Кузьмініч.


Яшчэ фота, а таксама відэа з першага занятку можна знайсці тут.

Тэмы: грамадства, фота, адукацыя, падзеі


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика