Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

“Д.П.Б.Ч.” – роўны сярэднячок ад N.R.M.

N.R.M. Д.П.Б.Ч.

Новы альбом N.R.M. – кароткі, посткрызісны, рознакаляровы і роўны сярэднячок. Але колькі ў яго не ўслухоўвайся, зусім не ясна, што мы можам чакаць ад гурта ў будучыні. “Твой стыль” некалькі дзён круціў у слухаўках навінку, каб прыйсці да высновы, што яна яму хутчэй падабаецца.

Першае, што кідаецца ў вочы – альбом “Д.П.Б.Ч.” недаравальна кароткі. У ім усяго восем трэкаў агульнай даўжынёй 29 хвілін. Да таго ж, істотную частку песен мы ўжо мелі магчымасць пачуць раней.

 

“Ты маўчыш – я маўчу”, “Прамень” і “Кузнічку” гурт прэзентаваў у інтэрнэце, “На далоні” – песня сайд-праекта Паўлава Garadzkija, толькі з абноўленай аранжыроўкай. “Д.П.Б.Ч.” і “Мроя мая” – можна было пачуць у сеціве адносна нядаўна.

 

У выніку застаюцца толькі “Нектар” ды “Хрусць і папалам”, якія раней можна было пачуць толькі на канцэртах. І менавіта гэтыя песні – не самыя лепшыя ў праграме.

“Д.П.Б.Ч.” можна было б назваць някепскім альбомам для любога гурта, які б не называўся N.R.M. Да музыкаў, што называюць сябе гэтымі трыма літарамі, заўсёды будуць завышаныя патрабаванні. Таму “Д.П.Б.Ч.” можна аднесці да тыповых сярэднячкоў: нагадвае чымсьці колішні Splinter ад Offspring – караценькі прахадны альбом, які гучыць як трэба, але не застаецца ў памяці.

 

Слых цешаць некалькі прыемных і запамінальных мелодый, вельмі пазнавальныя гітарныя пройгрышы Піта, колькі самацытат ды вельмі энэрэмаўскі саўнд. Візуальна афармленне дыска можна ацаніць як “добра” – вокладка ад Уладзіміра Цэслера простая, эстэтычная і не перагружаная. Хаця, канешне, не “Дом культуры”.

N.R.M. Д.П.Б.Ч.

Тэксты, быць можа, не самыя глыбокія і эпахальныя ў гісторыі гурта, але цалкам сэнсоўныя. Акрамя прысвечанай закрыццю Аўтарадыё “Ты маўчыш – я маўчу” ўсе песні гэта даволі агульныя і простыя роздумы пра жыццё, без залішняй публіцыстыкі, слоганаў і прывязкі да канкрэтных падзей. І гэта выдатна.

 

Наогул, альбом пакідае ўражанне “рознакаляровага”, гэтксама як і папярэдні “06”, запісаны яшчэ з Вольскім. Гэтым разам не хапае толькі моцных зубадрабільных “баевічкоў” ды сапраўдных шчымлівых балад – таму і праграма агулам здаецца занадта роўнай, а праз гэта мала запамінальнай. Зусім нечаканая на гэтым альбоме толькі фолкавая песня “Кузнічка” – здавалася, што N.R.M. скончыў такія эксперыменты яшчэ ў 90-х, але, відаць, фолкавыя ўпадабанні Піта зрабілі сваё.

 

Яшчэ з мінусаў. Запіс расцягнуўся настолькі, што цікавасць да рэліза істотна паменшала. Якасць запісу мяне зусім не задаволіла – гук выйшаў нейкі не сакавіты, неахайны, як дэма. Піт вельмі стараецца падцягнуцца як вакаліст, але прайграваць Лявону будзе заўсёды.

Як вынік: альбом у якасці посткрызіснага гучыць някепска і мае нават некалькі патэнцыйных хітоў (“Мроя мая”, “Прамень” і выдатная канцоўка “Д.П.Б.Ч.”). Але калі гурт у хуткім часе не прэзентуе чагосці мацнейшага і больш уцямнага – многія пра яго могуць забыць канчаткова.

N.R.M. Д.П.Б.Ч.

 

Гурт: N.R.M.

Альбом: Д.П.Б.Ч.

Год: 2013

Гатунак: рок

Ацэнка: 6/10
Тэмы: культура, рэцэнзіі, меркаванні


comments powered by HyperComments

Каментары

[email protected] (04 лiстапада 2013, 23:20)

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика