Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Эканоміка

“Гродна Азот” у чаканні вырашэння свайго лёсу

Image 35270

Пра гатоўнасць дзяржавы прадаць 25% акцый + адну акцыю (блокпакет) гродзенскага прадпрыемства заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Ад выбару ўладаў залежыць, якім чынам хімічны гігант будзе развівацца далей і наколькі хутка будзе пабудаваны азотны комплекс.

Намесніца генеральнага дырэктара “Гродна Азота” Тамара Паследняя заявіла: “Час прыняць рашэнне, хто будзе будаваць новы азотны комплекс – інвестар альбо прадпрыемства сваімі сіламі”. З інвестарам давядзецца дзяліцца прыбыткам, а калі будаваць самім – увесь прыбытак застанецца ў кішэні дзяржавы.

 

Галоўны банк краіны, па словах Тамары Паследняй, гатовы фінансаваць праект, а Мінфін у той жа час забірае ў прадпрыемства прыбытак, прадугледжаны на гэтыя мэты. У выніку: “Пакуль увесь свет будуе новыя магутнасці, мы стаім”.

 

Церпіць “Гродна Азот” і за-за дзяржаўнага рэгулявання коштаў на азотныя ўгнаенні. За апошнія 7 гадоў на гэтым (у тым ліку льготных унутраных коштаў) прадпрыемства згубіла 1 мільярд даляраў.

 

Конкурс плануецца абясціць у бліжэйшыя тыдні, і чатыры патэнцыйныя пакупнікі нібыта ўжо ёсць. Як паведамляе "Тэлеграф", у якасці патэнцыйных інвестараў разглядаюцца тры расійскія кампаніі: “Еўрахім”, “Газпрам Інвестпраект” і “Акрон”.

 

Вядома, што інтарэс да прыватызацыі “Гродна Азота” выказала таксама “Раснафта”, якая разглядае магчымасць наўпроставых паставак газу на гродзенскае прадпрыемства без выкарыстання беларускіх сетак.

 

Размовы пра продаж часткі акцый “Гродна Азота” замежнікам вядуцца з 2012 года, калі прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Індыі паўдзельнічаць у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў “Гродна Азота”. Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2013 года пацьвердзіў гэтыя намеры.

 

Цікаўнасць індыйцаў да інвестпраекта скончылася, калі стала вядома, што гэты праект Беларусь мае намер рэалізаваць з удзелам расійскага капіталу.

 

У жніўні 2013 года з’явілася інфармацыя, што расіяне плануюць інвестваць у гродзенскае прадпрыемства каля 1 мільярда даляраў, пабудаваўшы азотны комплекс. Расійскія кампаніі, на думку беларускага прэм’ер-міністра, найбольш падыходзяць з-за таго, што маюць уласную сыравіну – газ.

 

Да таго ж, інвестыцыйны праект па стварэнні азотнага комплекса ўваходзіць у пяцёрку інтэграцыйных расійска-беларускіх праектаў, рэалізацыя якіх будзе адной з умоваў прадстаўлення Беларусі неабходных аб’ёмаў нафты ў гэтым годзе і ключавым момантам у перамовах па нафтавым балансе на 2014 год.

 

На сёння 99,97% акцый “Гродна Азота” належыць дзяржаве і знаходзіцца ў аператыўным кіраванні канцэрна “Белнафтахім”. 50-гадовае прадпрыемства даўно мае патрэбу ў мадэрнізацыі. Яго рэнтабельнасць за кошт экспарту – 15-20%. Будаўніцтва новага азотнага комплексу дазволіць падвоіць магутнасці і значна павялічыць экспарт і ў разы - прыбытак.

 

Паводле interfax.by, ru.delfi.lt  rusenergy.com  

Тэмы: палітыка, эканоміка, улады, падзеі


comments powered by HyperComments

Каментары

[email protected] (19 каcтрычнiка 2013, 09:43)

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика