Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Эканоміка

Выстава Еўрарэгіён “Нёман”: міжнародны складнік стабільна змяншаецца

Еўрарэгіён Нёман 2013

Спецыялізаваная выстава-кірмаш Еўрарэгіён “Нёман” прайшла ў Гродне ўжо ў 15 раз. Больш за 140 прадпрыемстваў прэзентавалі свае дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг. Але толькі два стэнды належалі замежным гасцям.

Хоць выстава і носіць статус міжнароднай, аднак ужо даўно пераважная большасць яе ўдзельнікаў – з Гарадзеншчыны.

Еўрарэгіён Нёман 2013

На адкрыцці намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Русанаў адзначыў, што выстава ладзіцца, каб паказаць патэнцыял Гарадзеншчыны, якая ганарыцца сваімі дасягненнямі.

Еўрарэгіён Нёман 2013

Старшыня гарвыканкама Андрэй Худык прывітаў наведвальнікаў выставы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. “Я ўпэўнены, што нам ёсць аб чым весці дыялог, - адзначыў ён. – Мы зацікаўлены ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў новых пакаленняў – энэрга- і рэсурсазберагальных, экалагічных і сацыяльных. Гродна гэтыя некалькі дзён знаходзіцца ў вашым распараджэнні, але не забывайцеся, што вы ў гасцях. А мы зробім усё, каб вы памяталі аб гэтым”.

Еўрарэгіён Нёман 2013

Міжнародны ўзровень выставы падтрымлівалі турыстычны стэнд Літвы (Алітускі раён), Еўра Інфа Кансультацыйны Цэнтр з Калінінграда, арганізацыі, што маюць сумесную з замежнікамі вытворчасць, ды аўтамабілі Geely як вынік кітайска-беларускага супрацоўніцтва (на здымку ніжэй).

Еўрарэгіён Нёман 2013

Намеснік гендырэктара Цэнтра інфармацыйнага забеспячэння бізнэса “ІНОК” (Калінінград) Галіна Траццякова расказала, навошта яны ўдзельнічаюць у Еўрарэгіёне: “Хочам абмяняцца кантактамі, дзелавой інфармацыяй. Думаю, мы можам прапанаваць цікавыя тэхналогіі. Тым больш, нашыя рэгіёны знаходзяцца даволі блізка”. Яна мяркуе, што цікавасць да паслуг Цэнтра ёсць, бо гарадзенцы добра знаёмыя з Калінінградам і больш давяраюць расійскім кампаніям, чым, напрыклад, польскім ці літоўскім.

Еўрарэгіён Нёман 2013

Еўрарэгіён Нёман 2013

Беларуская фірма “Тайфун”, што належыць да міжнароднай групы “Атлас”, займаецца вырабам будаўнічых сумесяў. Дырэктар Дзмітрый Курыла расказаў пра перавагі, якія мае іх фірма, дзякуючы супрацоўніцтву з Польшчай. Па яго словах, фірма атрымоўвае доступ да найноўшых тэхналогій вытворчасці, навінкі з’яўляюцца найперш у іх фірме, таму вытворчасць адпавядае еўрапейскім стандартам якасці. Фірма з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ “Гроднаінвест”, і дзякуючы гэтаму мае шэраг падатковых ільгот.

Еўрарэгіён Нёман 2013

Галоўнай мэтай існавання еўрарэгіёна “Нёман” з’яўляецца пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзяржавамі на памежжы і пошук варыянтаў найбольш паспяховага супрацоўніцтва. Аднак, сярод буйных мерапрыемстваў еўрарэгіёна можна адзначыць хіба толькі аднайменную выставу. Застаецца пытаннем, ці дасягае гэты кірмаш пастаўленай мэты пры ўдзеле ўсяго некалькіх замежных арганізацый сярод каля 140 беларускіх.

Еўрарэгіён Нёман 2013

Еўрарэгіён Нёман 2013

Для параўнання, у іншых беларускіх еўрарэгіёнах “Азёрны край”, “Буг”, “Белавежская пушча”, “Днепр” колькасць транспамежных праектаў вылічваецца дзясяткамі.

 

     
  Глядзі таксама фотарэпартаж з першага дня выставы Еўрарэгіён “Нёман” 2013  
     

 

Здымкі Яна Лялевіча

Тэмы: грамадства, эканоміка, фота, выстава, суседзі, падзеі


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика