Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Грамадства

Праблемы раварыстаў хвалююць эколагаў

ровары камітэт аховы асяроддзя
У Гарадзенскім абласным Камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшоў круглы стол па пытаннях развіцця роварнай інфраструктуры ў нашым горадзе. Можна лічыць, што адбыўся канструктыўны дыялог паміж раварыстамі і чыноўнікамі, якія займаюцца аховай прыроды і развіццём турызму ў нашым регіёне.

Не сакрэт, што з роварнай інфраструктурай, не толькі ў нашым горадзе, але і агулам у Беларусі, існуюць праблемы. Гэта і адсутнасць веладарожак, і вышыня бардзюр, якая не адпавядае стандартам, прынятым яшчэ ў 1997 годзе, адсутнасць зручных парковак і месц, дзе можна пакінуць ровар.

 

Існуе ўкаранелы стэрэатып, што ровар гэта сродак адпачынку, прыдатны для таго, каб выехаць  на прыроду.  Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, бо ровар у горадзе – паўнавартасны сродак перамяшчэння. Для якога, на жаль, не знаходзіцца адпаведнага месца. З развіццём веларуху ў нашай краіне ў гэтым напрамку ёсць пэўныя зрухі ў лепшы бок, але працы яшчэ шмат.

Намесніца старшыні Гарадзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага ассяроддзя Святлана Дзмітрыева зазначае:

 

“У нашым жыцці прысутнічаюць экалагічныя праблемы. Каб іх вырашаць, яны павінны мець асабісты характар. Калі экалагічныя праблемы будуць тычыцца кожнага, калі мы гэта адчуем, калі мы будзем імкнуцца ўнесці свой уклад ў іх вырашэнне, тады ад гэтага выйграюць усе. Развіццё роварнай інфраструктуры – адна з такіх  экалагічных праблем”.


Пытанне веласцежак вельмі актуальнае для нашага горада, бо з кожным годам колькасць раварыстаў расце. Адначасова яно і вельмі складанае, бо горад мае старую планіроўку вуліц у якой цяжка развярнуцца. Аднак рабіць перамяшчэнне зручным можна на ўзроўні праектавання новых спальных мікрараёнаў. Напрыклад, у новабудоўлях раёна Поўднёвы 6-7, такія сцежкі запланаваны. Гэтага, дарэчы, не робіцца ў Мінску.

 

Сталічным вопытам развіцця веларуху падзяліўся Яўген Харужы, старшыня ГА “Мінскае роварнае аб’яднанне”, зазначыўшы, што ў сталіцы актыўна карыстаюцца роварамі каля пяці тысяч гараджан і вялікім прарывам было там стварэнне роварнай сцежкі працягласцю 26 кіламетраў уздоўж ракі Свіслач.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў пагляд Джона Росмэна з фонда “Экалагічны транспарт” на развіццё бясплатных аўтамабільных парковак. У еўрапейскіх гарадах ужо даўно цэнтральныя раёны цалкам абсталяваны платнымі паркоўкамі. Гэта прымушае гараджан выбіраць больш экалагічны і эканамічны транспарт. Напрыклад, ровар. Калі ж паркоўкі бясплатныя, як у нас, то гэта вельмі перашкаджае веласіпедызацыі гарадоў. Да гэтага няма стымулу, а старыя вузкія вулкі забіты аўтамабілямі, якія займаюць не толькі  праезджую частку, але і ходнікі.

 

Шмат на круглым стале гучала пра еўрапейскі вопыт прыстасавання гарадскога асяроддзя да патрэбаў раварыстаў, якіх там значна больш, чым у нас. Напрыклад, у Нідэрландах трэцяя частка (!) перамяшчэння па горадзе адбываецца на роварах. Еўрапейскія сталіцы ўжо даўно лічацца флагманамі веларуху. Нават гарады са старой забудовай маюць дастаткова зручныя роварныя шляхі і распрацаваную роварную інфрастурктуру. Гэты шматгадовы вопыт можна выкарыстаць як аснову ды прыстасаваць да нашых умоваў.

 

Што тычыцца велатурызма, то ва ўрочышчы Пышкі ў наступным годзе плануецца зрабіць турыстычна-роварны маршрут даўжынёй каля 20 кіламетраў. Яго праект быў прадстаўлены на круглым стале.

 

Прадстаўніца гарадзенскай роварнай ініцыятывы Юля Каляда расказала пра стварэнне інтэрактыўнай мапы велапарковак:

 

“У нас у горадзе існуе 21 велапаркоўка, а для зручнасці раварыстаў патрэбна яшчэ каля сотні. Найбольш не хапае іх каля будынкаў арганізацый, аптэк, банкаў, дзіцячых садкоў. Мы напісалі 80 лістоў у розныя арганізацыі, каля сядзіб якіх мы б хацелі бачыць паркоўкі, і атрымалі шэсць адказаў. Яшчэ адзін ліст з апісаннем праблемы быў адпраўлены ў гарвыканкам, мы ў ім прапанавалі паставіць велапаркоўку таксама каля галоўнага будынка горада. Чакаем адказу”.

Удзельнікі круглага стала сышліся ў адным: тое, што на гарадскім узроўні падымаецца пытанне развіцця роварнай  інфрастуркутры – гэта вялікі крок у асэнсаванні праблем і перспектыва далейшага шляху да сумеснага іх вырашэння. Па выніках было вырашына зрабіць сваеасаблівы ліст-рэзалюцыю, дзе будуць прапісаны вынікі мерапрыемста і планы на далейшее супрацоўніцтва.

Тэмы: грамадства, фота, здароўе, хоббі, улады, экалогія


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика