Ethno fantasia ад Ірэны Катвіцкай гучала ў Гродне

Піша Юлія Лыткіна
21 красавiка 2013

Ірэна Катвіцкая
Гэта ўжо сёмы выступ этнічнай спявачкі ў Гродне. 20 красавіка на эксперыментальнай пляцоўцы “ОфицерOFF” лідарка этна-джаз праекта “Akana-NHS”, аранжыроўшчык і вакалістка міжнароднага праекта “Kazalpin” прэзентавала сольную праграму “Ethno fantasia”.

Праграма складалася з беларускіх і польскіх спеваў у жывым выкананні, этнічнага вакалу і “contemporary імправізацыі” на раяле. Слухачы пачулі як спевы акапэла, так і розныя па эмацыйным і акустычным настроі інструмэнтальныя кампазыцыі.

Ірэна Катвіцкая

Свае шматлікія песні спявачка пасвяціла сваёй сям’і: маме, дачцы і любімаму мужчыне.

Ірэна Катвіцкая

Сольная творчасць Ірэны Катвіцкай – гэта пошук гамы выключна жаночай эмацыйнасці ў спевах і гуках раяля, пошук новых этна-джазавых фактур, што маглі б падкрэсліць унікальнасць беларускай спеўнай традыцыі.

Ірэна Катвіцкая

Ірэна Катвіцкая

 

Паслухаць фрагмент канцэрта можна тут.

 

Здымкі аўтаркі