Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Вадзім Саранчукоў - чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы

Image 26367

Пратакол аб адміністратыўным парушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў учора ўвечары.

Пратакол складзены ст. інспектарам Свіслацкага РАУС ст. лейтэнантам Паўлючэням  Д.В. 25 лістапада, амаль праз месяц пасля традыцыйнага фэсту, прысвечанага братам Каліноўскім і паўстанцам 1863 году.

 

Вадзім Саранчукоў:

- Учора па месцы прапіскі мяне шукаў участковы, а ўвечары супрацоўнікі Ленінскага РАУС прынеслі пратакол, які прыйшоў са Свіслачы. Я атрымаў копію, напісаў, што з пратаколам не пагадзіўся. У мяне запыталіся, ці прыйду я на суд, калі ён будзе, - адказаў, што прыйду.

На гэтым усё. Ніякіх тлумачэнняў у мяне не бралі.

 

Вадзім Саранчукоў стаў другім гарадзенцам, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Свіслацкім раёне 27 кастрычніка.

22 лістапада для дачы тлумачэнняў па гэтай справе выклікалі Алеся Кіркевіча.

Сёння раніцай ён таксама атрымаў копію пратакола.

 

Вадзім Саранчукоў дапускае, што зараз шукаюць іншых удзельнікаў мерапрыемства, на якіх таксама могуць быць пратаколы.

 

Паводле Выканаўчага адміністратыўнага Кодэксу, спагнанне па адміністратыўнай справе можа быць накладзена не пазней 2 месяцаў ад моманту правапарушэння.

 

27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне за "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў" 27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне затрымалі чатырох чалавек: Алеся Крата, Станіславу Гусакову, Віталя Лопасава і Вітольда Ашурка. Траіх з іх асудзілі да адміністратыўных арыштаў, Віталю Лопасаву далі штраф.

26 лістапада адбыўся суд над жыхарамі Свіслачы Віктарам Дзесяцікам і Юрыям Глебікам, 27 лістапада – над Анатолем Валюком. 

Тэмы: грамадства, палітыка, асобы, права


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика