Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

Сучаснае мастацтва гарадзенцаў не цікавіць

на пути к современному музею, Гродно, Анна Вайсбанд
У музеі гісторыі рэлігіі прайшла лекцыя “На шляху да сучаснага музея”, якую праводзіла кіраўнічка аднайменнага праекта, мастацтвазнавец і філосаф Ала Вайсбанд. Кожны слухач лекцыі стаў яе ўдзельнікам. Хаця прыйшло ўсяго 17 чалавек, пытанні сыпаліся з залы.

Жадаючых пазнаёміцца з сучасным мастацтвам было не шмат: 17 чалавек маладога ўзросту. Таму кожны ўдзельнік прадставіўся. Аўдыторыя розная: прадпрымальнік , лагапед, перакладчыца, настаўніца, грамадская актывістка, служачая райвыканкама, студэнты і адзін мастак. Самай маленькай, але і самай актыўнай слухачцы, Машы, 10 год.

 

Лекцыя пачалася са знаёмства з праектам “На шляху да сучаснага музея”. Яго гісторыя бярэ пачатак у 2008 годзе. “На шляху...” гэта адукацыйныя праграмы для усіх жадаючых стаць куратарамі, мэнаджарамі культуры, для тых хто хоча працаваць з сучасным мастацтвам. Гэта лекцыі і трэнінгі ад беларускіх і замежных сучасных мастакоў.

 

Набор на праграму адбываецца абавязкова на конкурснай аснове, а найлепшыя куратарскія праекты рэалізоўваюцца. Галоўная мэта – папулярызацыя сучаснага мастацтва і падрыхтоўка гледача да яго ўспрыняцця. У гэтым годзе праводзіўся конкурс для рэгіянальных арт-мэнэджараў, але з Гродна не было пададзена ні адной заяўкі.

на пути к современному музею, Гродно

Лекцыя па сучасным мастацтве не сабрала ў Гродне вялікай публікі

 

Чаму склалася такая сітуацыя, і ці сапраўды сучаснае мастацтва не цікавіць гарадзенцаў? Ці цікавіць актуальнае мастацтва саміх мастакоў? Удзельнікі выказалі меркаванне, што зрух не адбываецца, бо адсутнічаюць дыскусіі, не хапае адукацыйных лекцый, людзі, якія жадаюць нешта рабіць, раз’яднаныя.

 

Мае месца і абыякавасць, а нават нежаданне афіцыйных асоб спрыяць развіццю культуры. Яскравым рыкладам тут з’яўляецца адмена фэсту “Cinema Perpetuum Mobile”, што так расчаравала шматлікіх гарадзенцаў.

 

Пасля абмеркавання гарадзенскай сітуацыі, Ала знаёміць удзельнікаў з праектам “DOCUMENTA” – прыкладам таго, як горад ператвараецца ў пляцоўку сучаснага мастацтва. “DOCUMENTA” ладзіцца ў нямецкім горадзе Касэль. Па запрашэнні куратара сюды прыязжаюць мастакі з усяго свету і робяць праекты на вызначаную куратарам тэму.

 

Іх творы аб’ядноўвае адна ідэя. Сродкі для дасягненя самыя разнастайныя. У якасці мастацкай пляцоўкі выкарыстоўваюцца не музеі і галерэі, а сам горад – парк, вакзал і іншыя месцы. Колькасць наведвальнікаў расце з кожным годам. Апошнюю “DOCUMENTА” наведала больш за 800 тысяч чалавек. Ідэя таго, што мастацтва выходзіць з галерэй у гарадскую прастору вельмі захапіла некаторых удзельнікаў лекцыі.

на пути к современному музею, Гродно

Прагляд фільма пра сучасныя мастацкія праекты, прыйшлося спыніць (!), бо ў часткі гледачоў наспела пытанне “Ці можна лічыць гэта мастацтвам?”.

 

І тут пачалося гарачае абмеркаванне. Узгадвалі і “Джаконду” Леанарда, якую палічылі шэдэўрам толькі таму, што яна была скрадзена, і якая зусім не ўразіла Яўгена Грышкаўца.

 

Класічнае пытанне пра “Чорны квадрат” Малевіча – “Так можа кожны! Чаму гэта мастацтва?” - “Мастацтва павінна выклікаць пачуцці!” - “У Нямеччыне няма мастацтва, і апроч добрых самаходаў немцы нічога не зрабілі!”.

 

“Што такое мастацтва?” – стала для гледачоў галоўным пытаннем, а як разумець сучаснае мастацтва – праблемай. Ад крытычна настроеных гледачоў нават прагучала прапанова не паказваць такія фільмы ў іншых гарадах. Аднак з лекцыі ніхто не сышоў.

 

Паказ фільмаў працягваўся і паступова раскрываў мэту сучаснага мастацтва: уздымаць актуальныя праблемы грамадства, звяртацца не толькі да пачуццяў, але і да розуму чалавека.

 

Сёння мастак не толькі ўлагоджвае эстэтычнае пачуццё гледача, але і шакуе, прымушае асэнсоўваць свет, мяняе чалавека, правакуе да дзеяння. Мастацтва выходзіць за рамкі традыцыйных форм, а глядач становіцца актыўнай часткай мастацкага твора.

 

У канцы сустрэчы Ала падзялілася сваімі ўражаннямі. Яе дзівіла малая колькасць удзельнікаў. Гродна яна лічыла больш культурнаактыўным горадам. У Брэсце, адкуль яна прыехала з папярэдняй лекцыі, было больш за 80 чалавек, разнастайная аўдыторыя, і нават людзі сталага ўзросту выяўлялі актыўную цікавасць.

 

І, як ёй здалося, крытычна настроеныя гарадзенцы спрачаліся толькі з мэтай адстойвання сваёй прынцыповай пазіцыі.

 

Здымкі аўтаркі

Тэмы: культура, фота, адукацыя


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика