Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Пагляд

Queer: усё, што насуперак грамадству

queer квір
Пад лозунгам “Аб праве быць сабой!” праходзіў нядаўна восьмы мінскі гей-прайд. Раней я ніколі не задумвалася, навошта патрэбны такія мерапрыемствы, не звяртала ўвагі. Лічыла, як і большасць маіх знаёмых: няхай ходзяць сабе па вуліцах. І шчыра дзівілася адкрытай агрэсіі ў бок гей-прайдаў.

Толькі калі я пачала цікавіцца гэтай тэмай, то стала разумець некаторыя рэчы. Наша грамадства гетэранарматыўнае, то бок нормай лічацца толькі адносіны паміж нармальнай жанчынай і нармальным мужчынай. Усё астатняе – фрык. Аднак форм адносін і сэксуальнасці вельмі шмат. Усю тую разнастайнасць, з якой сутыкаецца чалавек у сваім жыцці, не ўціснеш у нейкія рамкі.

 

Усё тое, што выходзіць за межы “нармальнасці”, за межы адносін “нармальных” жанчын і мужчын, усё тое, што не ўкладаецца ў рамкі патрыярхальнай гетэрасексуальнай большасці, у яе нормы, схемы, правілы паводзін, стэрэатыпы ўспрымання, называюць “квір” (queer ).

 

Пачаткова на Захадзе “квір” было абразлівай назвай ЛГБТ-людзей. Аднак, з часам гэты тэрмін трансфармаваўся. Зараз з упэўненасцю можна сцвярджаць, што гэтае слова мае палітычную афарбоўку. Да катэгорыі “квір” можна аднесці ўсіх, хто ідзе насуперак грамадству: дысідэнтаў, інтэлігентаў, анархістаў, хіпі, паслядоўнікаў розных этнакультур і, канешне, феміністак. Чаму канешне?

 

Вось як на гэтае пытанне адказвае кандыдат філасофскіх навук Альгерта Харытонава (Масква):

 

“...У першую чаргу феміністак. Канешне, калі яны сапраўды хочуць змяніць патрыярхальнае грамадства, у якім уяўленні пра гендэр, прыналежнасці да мужчынскага ці жаночага полу, аб сэксуальнай ідэнтычнасці застаюцца найбольш кансерватыўнымі. І менавіта па гэтых пытаннях іншыя, нетрадыцыйныя ўяўленні, не прызнаюцца”.

 

Квір-культура прапануе бачыць і цаніць у чалавеку індывідуальнасць, не навешваць цэтлікі, а проста жыць у гармоніі з сабой і навакольным светам.

 

На жаль, пра квір у нашым грамадстве кажуць мала, як і недастаткова асвятляюцца прабемы ЛГБТ-супольнасці ды фемінісцкія ініцыятывы. Таму адным з самых значных мерапрыемстваў мінскага гей-прайда можна з упэўненасцю назваць канферэнцыю “Квір-сэксуальнасць: палітыкі і практыкі”, дзе арганізатары паспрабавалі стварыць дыскусійную пляцоўку для аналіза ды асэнсавання працэсаў канструіравання сэксуальнасці ў нашым грамадстве.

 

Ці атрымалася такая пляцоўка? Хутчэй так. Агучванне праблем вельмі важнае, тым больш у Беларусі, дзе гамафобія існуе амаль на дзяржаўным узроўні.

 

Беларусь увайшла ў дзясятку горшых краін Еўропы па становішчы сэксуальных меншасцяў. Мала таго, у нашай краіне назіраецца нецярпімасць да прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у 2004 годзе ў негатыўным стаўленні да іх прызналіся 47% насельніцтва, а ў 2010 годзе — ужо 60%.

 

Квір-тэматыка мала асветленая ў СМІ, няшмат яе і ў навуковых працах. Але квір-даследванні ў заходніх універсітэтах – справа рэспектабельная. Такія працы атрымліваюць падтрымку ад прыватных і дзяржаўных фондаў. Студэнты, якія наведваюць семінары па квір-тэматыцы, не заўсёды з’яўляюцца носьбітамі “альтэрнатыўнай ідэнтычнасці” або эксперыментуюць з ёй.

 

Згодна з заходнім уяўленнем аб дэмакратыі, кожная сацыяльная група павінна быць прадстаўлена ў культуры, у тым ліку і акадэмічнай. У некаторых выпадках чалавек з першых хвілін знаёмства можа заявіць пра сваю “нетрадыцыйную арыентацыю” – не ў якасці эпатажу ці правакацыі, а выключна каб “расставіць кропкі над і”, каб сваю далейшую камунікатыўную стратэгію з ім вы маглі выбудоўваць больш карэктна, зыходзячы з поўнага разумення сітуацыі.

 

Там жа, на Захадзе, мастацкі працэс немагчымы без такога складніка, як квір-праблематыка. Але ў Расіі, а тым больш у Беларусі, гэтыя пытанні застаюцца нябачнымі не толькі ў мастацкай, але і наогул у публічнай прасторы. Гэтую справу таксама закраналі на міжнароднай квір-канферэнцыі ў Мінску.

Дыега Вергес, Queeraграфія 

 

У Санкт-Пецярбурзе ўжо які год запар праходзіць Міжнародны фестываль ў падтрымку правоў ЛГБТ “Квірфэст”, мэта якога – зрабіць бачным нябачнае з дапамогай мастацтва, навучыць людзей паважаць адрозненні, гендэрную разнастайнасць, а таксама быць сапраўды талерантнымі, то бок цярпімымі.

Вольга Ахмеццева, Праект "Хлопчыкі"

 

Гэта дасягаецца пры дапамозе розных арт-імпрэзаў, сярод якіх выстава “Queerаграфія” – збор фотаздымкаў, калажаў, відэа-і фотафільмаў, у якіх аўтары ад першай асобы выказваюцца на тэмы маргінальнасці і сацыяльнай выключанасці. Напрыклад, “Хлопчыкі” Вольгі Ахмеццевай паказваюць мужчын па-за стэрэатыпамі паводзін. Цікава, што ў 2011 годзе яе выстава была забароненая, бо такія незвычайныя мужчынскія партрэты вызвалі большае абурэнне, чым фатаграфіі з гей-прайда, размешчаныя побач.

 

Вось так, невялічкімі крокамі, пачынаецца і ў нас шлях да разумення і талерантнасці ў гэтай досыць складанай праблеме.

 

     
  Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі  
     

 

Першая ілюстрацыя: Yassen ZZ Sgyrovski, The queer trash

 

 

 

Тэмы: грамадства


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика