Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Вяртанне забытых імёнаў гарадзенскага мастацтва

Наталля Маліноўская-Франке Забыты вернісаж

Прэзентацыя  кнігі  "Забыты вернісаж. Творчасць мастакоў Гарадзеншчыны 1860-1930 гг." Наталлі Маліноўскай-Франке адбудзецца ў гродзенскай галерэі “Крыга” 3 кастрычніка.

Гэта першае грунтоўнае даследванне фенамена гарадзенскага мастацтва, развіцця жывапісу рэгіёна, у аснову якога пакладзеныя архіўныя матэрыялы Польшчы, Літвы, Германіі.

 

Аўтарка кнігі, якая зараз жыве ў Германіі, паказвае асаблівасці развіцця мастацтва, якое абумовіла перадусім памежнае становішча рэгіёна, уплывы ў сістэме адукацыі як з боку Захаду, так і Расіі.

Наталля Маліноўская адкрывае чытачам творчасць і вяртае імёны некалі вядомых, а сёння забытых мастакоў Гродзенскага рэгіёна.

Адна з такіх асоб, на думку аўтаркі, – Марыя Гажыч.

 

Наталля Маліноўская-Франке:

- Гэта ў свой час была даволі вядомая мастачка. Яе бацька меў маёнтак на Ваўкавышчыне, маці паходзіла са шведскай арыстакратыі. Вельмі заможная сям’я мела магчымасць даць дачцэ найлепшую адукацыю.

Марыя Гажыч пісала беларускіх сялянаў. Захаваліся арыгінальныя малюнкі, удалося знайсці шмат апісанняў.

Пасля смерці мужа мастачка перажыла духоўнае навяртанне,  пайшла ў закон Назаратанак. Неўзабаве вярнулася ў Гродна, стала старэйшай у гродзенскім кляштары, адкрыла школу для дзяўчат, пачала пісаць абразы.

Абразы, створаныя Марыяй Гажыч, і зараз захоўваюцца ў Гродне.

 

Першая прэзентацыя выдання з удзелам аўтаркі пройдзе ў "Крызе" ў 17 гадзін 3 кастрычніка.

Кніга Наталлі Маліноўскай-Франке стала 21-ым выданнем серыі "Гарадзенская Бібліятэка".

Тэмы: грамадства, культура, гісторыя, асобы


comments powered by HyperComments
 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика