Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Музычныя падарункі Фэсту: тэрменвокс, "Акана" і "Людзі на балоце""

Image 22042
Яскравай культурнай падзеяй у жыцці Гродна сталіся вечаровыя канцэрты, якія завяршылі другі дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Гледачы паслухалі неверагодны інструмент тэрменвокс, а некаторыя нават на ім зайгралі. Публіку пасля запальвалі "Акана" і "Людзі на балоце".

Арцём Атрашэўскі прыехаў на Фэст з надзвычайным для Беларусі музычным інструментам – тэрменвоксам. Калі глядзіш на інструмент і выканаўцу, падаецца, што музыка проста водзіць каля скрыначкі з антэнай рукамі. Ад плаўных жэстаў музыкі тэрменвокс выдае гукі, падобныя на жаночы голас ці скрыпку. Каб упэўніцца, што грае не пад фанаграму, Арцём даў паспрабаваць усім ахвотных зайграць на тэрменвоксе. Заля, якая была паўнюсенькай, ад такога незвычайнага канцэрта была ў захапленні.

 

 

Пасля прэзентацыі Арцёмам Атрашэўскім ўнікальнага для Беларусі тэрменвокса, на фестывальнай сцэне з’явілася жаночае этна-джаз трыа “Акана”. Спявачкі прэзентавалі слухачам народныя спевы. Выкананне кожнага спеву дзяўчыны суправаджалі расповедам пра тое, калі і чаму гэтая песня выконвалася нашымі продкамі.

 

Жаночы гурт у сваёй творчасці арыентуецца на захаванне і адраджэнне гістрычнай спадчыны: усе спевы выконваюцца максімальна прыбліжана да таго, як гэта рабілі нашыя бабулі. Публіцы было нават прапанавана паслухаць запісы сапраўднага народнага выканання спеваў бабулямі з Брэстскай вобласці і параўнаць з выступам гурта.

 

Image 22043

 

Захоўваючы музычную аўтэнтычнасць народнага рэпертуару, спявачкі “Аканы” таксама клапоцяцца пра захаванне аўтэнтычнага народнага выгляду сваіх сцэнічных строяў. Вопратка, ў якой дзяўчыны з’яўляюцца перад публікай – гэта сапраўднае саматканае адзенне. Усе ўзоры на ім – нейкія сімвалы, і ніводны з іх не з’яўляецца выпадковым. Справа ў тым, што раней лічылася, што дзяўчына сама можа “выткаць” сваю будучыню, таму здаўна кожная жанчына ўпрыгожвала адзеннне рознымі арнаментамі: на шчасце, здароў’е, дабрабыт, ўзаемнае каханне і інш. Вельмі часта на вопратцы сустракаецца чырвоны колер – сімвал абярэгу ад нячыстай сілы.

 

Завяршыў фестывальны дзень выступ гарадзенскага гурта “Людзі на балоце”. Творчасць гэтай групы, па словах яе саліста Алеся Дзянісава, прысвечана антыбальшавіцкаму руху на Беларусі. Менавіта гэтая тэма, убачаная вачыма простых людзей, натхніла музыкаў на стварэнне пакуль толькі першага альбома, для якога напісана 8 песень. Кожная з іх сачынялася пад уплывам нейкай гістарычнай падзеі. А вось словы да песні “Зброя” напісаў гарадзенскі журналіст і ўдзельнік фестывалю Андрэй Пачобут.

 

Image 22044

 

Публіка вельмі цёпла прымала хлопцаў і нават клікала іх “на біс”, але тыя перапрашалі і тлумачылі, што пакуль што не напісалі больш песень, чым тыя, якія ўжо заспявалі.

 

“Людзі на балоце” прызналіся, што вельмі задаволеныя магчымасцю выступіць на журналісцкім фестывалі. Сапраўды, ці можа быць лепшая прамоцыя для новага праекту, чым выступ перад дзясяткамі прадстаўнікоў медыя са ўсёй Беларусі і блізкага замежжа?

 

Больш здымкаў з вечара можна паглядзець тут.

 

Вольга Садаўнічая, Прэс-група Фэсту

Тэмы: культура


comments powered by HyperComments

Каментары

Сусанин (27 траўня 2012, 19:24)

очень хотелось попасть, но по сложившимся обстоятельствам не успел( по видео очень понравился Арцём Атрашэўскі....очень хорошо играл , и так необычно!

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика