Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

Купить серебряный кинжал на http://www.kavkazstore.ru.
 

Версія для друку Даслаць сябру Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Палітыка

Вольны дух «Самвыдату»

2012 аб’яўлены ў Беларусі годам кнігі. З гэтай нагоды мне хочацца расказаць пра кнігу, якая была створана ў нашым горадзе роўна трыццаць гадоў назад. Кніга, якая есць і якой быццам няма. Аднак аб усім па парадку.

У 1982 г. гродзенец Аляксандр Раманаў паставіў апошнюю кропку ў сваім, як ен казаў, жартаўліва-народным даследванні «Пралетарыі духа». Надрукаваны на машынцы рукапіс адразу знайшоў свайго чытача і пайшоў, што называецца, па руках. Ды і не дзіўна: героі сатырычна-гумарыстычных апавяданняў Стах і Грыня былі жывыя і натуральныя і вельмі адрозніваліся ад лакіраваных постацей літаратуры так званага сацыялістычнага рэалізму.

 

Гэты зборнік, таленавіта напісаны і абсалютна непадцэнзурны, не меў ніякіх шансаў быць надрукаваным у афіцыйным савецкім выдавецтве. Таму Раманаў узяў пяць асобнікаў свайго твора, зрабіў пераплет для кожнага з іх, уклеіў фотаздымак аўтара. Так у выдавецтве «Самвыдат» хутка і аператыўна выйшла гэта кніга. Увесь наклад быў раздадзены сябрам Аляксандра, і я ганаруся, што ў маей біблятэцы есць адзін экземпляр з вітальным словам аўтара. Дарэчы, чаму колькасць была менавіта такая? А памятаеце знакаміты песенны радок – «Друкарка «Эрыка» бярэ ўсяго пяць копій»… Вось невялікі ўрывак з «Пралетарыяў духа»:

 

«Калі на працы ў Стаха даведаліся, што ён не член прафсаюза, здзіўленню і абурэнню начальства не было межаў. Стаха выклікалі да дырэктара і настойліва запыталіся, ці не збіраецца ен уступіць у мясцовую прафсаюзную арганізацыю. «Не», – лаканічна і проста адказаў Стах. «Чаму?», – крыху ўзмацніў голас дырэктар. «Ды таму, што вашы прафсаюзы – школа камунізму, а я гэтую школу паспяхова скончыў».

 

Аўтар кнігі ўслед за сваім героем мог упэўнена заявіць, што ён прайшоў поўны курс камуністычных універсітэтаў. Аляксандр Раманаў нарадзіўся ў 1949 г., усё жыццё пражыў у невялікім драўляным доміку на ціхай гродзенскай вуліцы Льва Талстога. На золку туманнага юнацтва быў, як пазней сам адзначаў, артадаксальным марксістам. Нават сур’езна вывучаў кітайскую мову, каб у арыгінале чытаць творы вялікага Мао. Аднак вельмі хутка Аляксандр прыйшоў да суцэльнага адмаўлення камуністычнай утопіі.

 

Ён перайшоў на трэці курс хіміка-біялагічнага факультэта тагачаснага Гродзенскага педінстытута, калі ў 1968 г. танкамі была раздушана пражская вясна. Саша не мог не адгукнуцца на гэтыя гвалтоўныя падзеі. Раманаў і яго сябар і аднадумца Сяргей Каленчанка ў знак пратэсту сапсавалі партрэтную галерэю камуністычных правадыроў, што мясцілася ў галоўным навучальным корпусе педінстытута па вуліцы Ажэшкі. КДБ хутка адшукаў вольнадумцаў. Рэакцыя ўладаў была вельмі жорсткая: Аляксандр Раманаў атрымаў чатыры гады зняволення, яго сябар – годам менш. Дарэчы, хутчэй за ўсе менавіта гэты студэнцкі пратэст пацягнуў за сабой спробу спецслужбаў, скажам так, фізічнага ўздзеяння на Васіля Быкава (гэта калі было разбіта шкло ў яго кватэры і пазней у цэнтры Гродна на пісьменніка напалі невядомыя).

 

Раманаў вельмі цікавіўся творчасцю пісьменніка, і кадэбісты ў часе ператрусу ў яго кватэры звярнулі ўвагу на стос быкаўскіх кніжак, а потым на допытах настойліва імкнуліся даведацца, ці не пісьменнік так паўздзейнічаў на маладога хлопца. Аляксей Карпюк меў рацыю, калі ў сваей кнізе «Развітанне з ілюзіямі» пісаў:

 

«У педінстытуце арыштавалі студэнтаў Раманава Аляксандра, Каленчанку Сяргея і іншых. Іх падлавілі, калі хлопцы на партрэце Леніна намалявалі сімвал «Пражскай вясны», і на допытах пастараліся, каб студэнты прызналіся, што ўсё рабілі пад уплывам выступленняў Карпюка і Быкава».

 

Аляксандр адсядзеў у Аршанскай калоніі ўсе чатыры гады. За дзень да таго, як яго тэрмін павінен быў закончыцца, яго… памілавілі. Такую «падлянку» да палітычных у той час улады прымянялі вельмі шырока: каб пазней дысідэнт не мог трапіць пад амністыю. Вярнуўшыся дамой, Раманаў доўга не мог прапісацца ў роднай хаце. Нарэшце, гэта пытанне вырашылася, і тут жа «антысаветчыка» паспрабавалі забраць у Савецкую Армію. Пра гэты выпадак Саша расказваў мне так:

 

– Прыйшла позва з ваенкамата, а там ужо сядзіць медкамісія спецыяльна для мяне аднаго. Вызначаюць, што для арміі годны. Ваенком з такой з’едлівай усмешкай кажа: «Ну, я бачу, вы не вельмі ўзрадаваны, але ж… Свяшчэнны абавязак». Адказваю вельмі сур’езна: «Чаму ж не рады? Наадварот. У мяне ж у руках будзе аўтамат». Як жа змяніўся твар у ваенкома! І што ты думаеш, выклікаюць мяне на наступны дзень і ўручаюць ваенны білет.

 

Вось такімі эпізодамі было насычана жыццё гродзенскага дысідэнта Аляксандра Раманава. Ён сур’езна займаўся літаратурнай творчасцю, напісаў кнігу ўспамінаў, мноства апавяданняў і артыкулаў. У сталым узросце захапіўся паэзіяй, яго вершы і пераклады з іншых моў у перабудоўныя гады друкаваліся ў часопісе «Маладосць», газетах «ЛіМ» і «Чырвоная змена», калектыўных зборніках.

 

Аляксандр Раманаў памёр у 2005 г. ад раптоўнага інсульту літаральна праз некалькі дзён пасля свайго 56-га дня нараджэння. І сення я лічу, што галоўнай творчай падзеяй у яго жыцці стала вольная кніга «Пралетарыі духа», выдадзеная ў Гродна накладам у пяць асобнікаў.

Тэмы: грамадства, палітыка, гісторыя


comments powered by HyperComments

Каментары

Алесь (08 сакавiка 2012, 15:14)

Вялізны дзякуй аўтару! Гэта як я разумею пачатак серыі пра горадзенскіх дысідэнтаў? Цікава было б пачытаць - пішыце яшчэ!

[email protected] (08 сакавiка 2012, 15:14)

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика