Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Вяселле як нагода для рэпартажу

Image 19191
Ужо трэці раз у Гродна ладзіцца выстава аўтарскай вясельнай фатаграфіі, у якой бяруць удзел не толькі прызнаныя майстры сваёй справы, але і тыя, хто яшчэ толькі пачаў працаваць з вясельнымі фота. Адкрыццё выставы адбылося 2 лютага ў гарадской выставачнай залі.

Па словах дырэктара выставачнай залы Ірыны Сільвановіч, ідэя зрабіць такую выставу нарадзілася два гады таму, днём для яе правядзення быў абраны Дзень усіх закаханых.

 

- На працягу мінулых гадоў мы так і рабілі. Але ў гэтым годзе з’явілася магчымасць арганізаваць выставу раней, і пры гэтым запланаваць цэлую асобную праграму на Дзень Св. Вялянціна. Вельмі прыемна, што колькасць удзельнікаў толькі павялічваецца, іх ужо зараз 26, а ў будучыні можа быць і больш. Цудоўна, што ніхто ніколі не выходзіць пасля нашай выставы сумным, гэта заўсёды выдатны настрой, кветкі, шарыкі, усмешкі…

 

Image 19192

 

Image 19197

 

Адзін з арганізатараў выставы , а таксама адзін з яе аўтараў Яўген Бузук дадаў, што на Дзень закаханых гаспадары выставачнай залі і фатографы запрашаюць на мерапрыемства “Шоў-слайд-шоў”, на якім адбудзецца прагляд найлепшых вясельных фота гродзенскіх майстроў. Чакаюцца вялікі экран і якасны гук. Паказ ладзіцца а 17 гадзіне.

 

Image 19198

 

Добры настрой ўдзельнікам і гасцям выставы стваралі інструментальны ансамбль “Медыум”, кветкі на ўваходзе і каляровыя ўпрыгожванні залы.

 

Image 19193

 

Што самае важнае ў вясельным фота, падзялілася меркаваннем фатограф Таццяна Шышко:

 

- Самы папулярны кірунак развіцця вясельнага фота зараз – гэта рэпартажныя здымкі, маладым хочацца, каб атрымалася цэлая гісторыя кахання. Сакрэт якаснай вясельнай фатаграфіі – гэта індывідуальны падыход да кожнай пары, цеснае супрацоўніцтва з ёй. Бо ўсе мы вельмі розныя, але вынік сумеснай працы павінен радаваць маладых доўгія гады пасля самога вяселля.

 

Image 19194

А іншы фатограф Сяргей Марозаў лічыць, што:

 

- Вельмі важна, калі маладыя ідуць на кантакт з фатографам, бо ў вясельных фатаграфіях самае галоўнае – гэта эмоцыі. Так, мне давялося фатаграфаваць маладых 31 снежня мінулага года. У Навагрудку маладыя самі прапанавалі паехаць на разваліны замка і ледзьве не з абрыва фатаграфавацца. Цікава, што зараз пары не баяцца ніякіх неспрыяльных метэаралагічных умоваў: снег, дождж, моцны вецер – абы было добрае фота.

 

Image 19196

Здымкі Наталлі Клімовіч

Тэмы: выстава

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика