Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (6)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Адукацыя

Гарадская школа з марознай прыбіральняй

З нядаўняга часу базавая школа ў Грандзічах атрымала статус гарадской школы №14. Можна было б узрадвацца за дзяцей, але выгоды, якімі вымушаныя карыстацца навучэнцы, шакуюць.

Нягледзячы на пануючыя маразы, якія сягаюць нават да мінус 20 градусаў, вучні грандзіцкай школы вымушаны карыстацца прыбіральняй, якая знаходзіцца ў двары навучальнай установы. Гэтае памяшканне не мае абагрэву і дзвярэй, а тэмпература ў ім не адрозніваецца ад тэмпературы на двары. На падлозе – замерзлыя лужы з мачы, на якіх лёгка паслізнуцца.

 

Варта узгадаць, што школа мае асаблівы інтаграцыйны статус. Гэта значыць, што разам са звычайнымі, у ёй навучаюцца дзеткі з асаблівасцямі развіцця. Па словах дырэктара школы Таццяны Галавенкі, востра пытанне аб прыбіральні не стаіць і на стан здароўя вучняў халодная прыбіральня, па яе назіраннях, не ўплывае.

 

– Вы ж разумееце, што такія самыя ўмовы ў большасці сельскіх школ, і амаль ва ўсіх вучняў – а большасць з іх жыве ў Грандзічах – таксама і дома, – запэўнівае дырэктарка.

 

Па яе словах, бацькі ні на што не скардзяцца і іх усё задавальняе. Аднак бабуля аднаго з навучэнцаў школы прызналася ў размове з «ТС», што пытанне прыбіральні неаднаразова абмяркоўвалася з педагогамі і дырэкцыяй школы. «Я нават ўзгадвала пра гэта ў аддзеле адукацыі», – кажа нам сталая жанчына, занепакоеная тым, што яе ўнук вымушаны наведваць марозную прыбіральню. Паводле яе слоў, у аддзеле адукацыі Ленінскага раёна Гродна ёй запрапанавалі перавесці ўнука ў іншую школу. – У нашым выпадку, а мой ўнук – хлопец з асаблівасцямі развіцця, гэта азначала б перавесці яго ў школу на вуліцы Зана, – распавядае жанчына. – Але, па першае, да школы на Зана нам дабірацца менш зручна, чым да школы ў Грандзічах, а па-другое, і гэта больш істотнае, праграма навучання ў школе на Зана разлічаная на дзяцуей, на якіх, так бы мовіць, ужо «пастаўлены крыж». Школа ў Грандзічах лічыцца інтэграцыйнай і ў ёй мой унук мае магчымасць кантактаваць са здаровымі дзеткамі. Да таго ж, мяне і яго бацькоў цалкам задавальняе праграма навучання і кваліфікацыя педагогаў менавіта ў грандзіцкай школе.

 

Пра праблему прыбіральні ўзгадвалі ў размове з «ТС» таксама бацькі іншых навучэнцаў грандзіцкай школы. Найбольш гэтая праблема хвалюе бацькоў дзяўчынак, якія, у сілу фізіялагічных асаблівасцяў арганізму, рызыкуюць здароўем больш за хлопцаў. Уролаг першай палікліннікі Ўладзімір Урбановіч у размове з «ТС» пацвярджае, што халодная прыбіральня – гэта вельмі небяспечна:

 

– Прыбіральня павінна быць цёплай! Холад можа вызваць запаленне мочапалавой сістэмы, у выніку адбываюцца рэзі, могуць развіцца хранічныя захворванні. Асабліва гэта небяспечна для дзетак малодшага школьнага ўзросту і дзяўчынак, – кажа нам эксперт.

«Дасягненні» цывілізацыі

Тым часам кіраўнік аддзелу адукацыі Ленінскага раёну Гродна Сяргей Ламека запэўнівае «ТС», што будаваць цёплую прыбіральню ў школе ў Грандзічах… немэтазгодна, бо ў мікрараёне плануецца будаўніцтва новай школы.

 

– Мы прапанавалі бацькам пераводзіць сваіх дзяцей у іншыя школы, але ніхто гэтага не зрабіў. Скаргаў на школу няма, значыць праблема не існуе, – падсумоўвае чыноўнік.

 

Атрымліваецца, што, калі бацькі па нейкіх прычынах не скардзяцца на рызыку, якой падвяргаюцца іх дзеці, то і абараніць гэтых дзяцей няма каму. Улады ды іншыя кампетэнтныя службы сыходзяць з прынцыпу: няма скаргаў – няма праблемы.

Фота аўтара

Тэмы: адукацыя, здароўе

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

Hanka (17 лютага 2012, 11:59)

Мяне шакавалі каментары чыноўніка і дырэктара школы! Як адукаваныя дарослыя людзі могуць так ставіцца да праблемы дзяцей? А Павал малайчына, матэрыял выдатны!

Алена (16 лютага 2012, 12:28)

Очень хороший материал, правильно сделанный, по-журналистски: минимум эмоций, максимум информации. В одной статье - несколько (!!!!) интервью. Много работы проделано, и результат - налицо. Молодец, Павел!

иван! (15 лютага 2012, 23:51)

А потом в больницу нашу где где обстановка не лучше! Репортер молодец! Хай все видят и гордятся прогрессом 21 века

Алеся (15 лютага 2012, 22:19)

Павал! матэрыял -проста супер, вельмі актуальны для нашых рэалій, ігэта тычыцца н толькі сістэмы адукацыі!

павал (15 лютага 2012, 15:50)

дзякуй на добрым слове! вельмі прыемна чуць што матэрыял някепскі!

крывічанка (15 лютага 2012, 15:39)

вельмі харошы матэрыял, дзякуй Павел! можа. пасля гэтай публікацыі адміністрацыя школы прыкладзе высілкі змяніць сітуацыю? адно што гарадзенцам часам бракуе настойлівасці ў адстойванні сваіх правоў - можа, варта не ўзгадваць у аддзеле адукацыі, а проста пісаць лісты і скаргі ўсім разам?

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика