Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары (0)
Памер шрыфта
Навіны
Рэпетытарства: перавагі і "падводныя камяні"
Падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ будучыя абітурыенты пачынаюць задоўга да заканчэння школы.
Вучні старэйшых класаў спрабуюць розныя спосабы падрыхтоўкі да ЦТ.
Найбольш папулярныя віды рэпетытарства – індывідуальныя заняткі з рэпетытарам, групавыя заняткі з настаўнікам у школе, групавая падрыхтоўка да ЦТ ва ўніверсітэце.
Які з іх найлепшы?
Гэтае пытанне я задала будучым выпускнікам гродзенскіх школ.
Аляксей, 15 гадоў, 10 клас:
-Я лічу што ў ВНУ выкладчыкі больш кваліфікаваныя, чым у астатніх навучальных установах.
Па-другое, навучацца ў групе цікава і весела.
Я чуў вельмі шмат добрых водгукаў менавіта аб падрыхтоўцы да ЦТ ва ўніверсітэце.
Віка, 15 гадоў, 10 клас:
-Я лічу, што найлепшыя заняткі - індывідуальныя.
Таму што на глупавых занятках у кожнага свае пытанні і праблемы.
А так ты адзін усё сам вывучаеш і пазнаеш.
Насця 15 гадоў,10 клас:
-Я лічу, што кожны з гэтых спосабаў у чымсці добры.
Для мяне найлепшая падрыхтоўка да ЦТ- падрыхтоўка з групай.
Мне так лепш навучацца.
І я абяру падрыхтоўку ва ўніверы.
А што думаюць на гэты конт настаўнікі?
Людміла Васільеўна, настаўніца гісторыі гімназіі №6:
- Мая думка такая: калі вучань хоча навучацца за дзяржаўны кошт, ён павінен добра вучыцца.
Калі гэта не атрымліваецца - патрэбны рэпетытар, але не дарагі, а добра кваліфікаваны. Тады ад яго ёсць карысць.
Тое, што рэпетытарства - справа карысная, прызнаюць усе.
Але кожная рэч мае свае “падводныя камяні”.
У рэпетытарстве гэта кошты.
Ва ўніверсітэце кошты на падрыхтоўку да ЦТ ад 325 000 да 543 000 беларускіх рублёў за 9 месяцаў.
Там збіраецца група з 5-12 чалавек.
У школах падобныя заняткі (2 разы на тыдзень) каштуюць 8000 рублёў за занятак.
Індывідуальныя рэпетытары маюць зусім іншыя расцэнкі:
| прадмет | 9-10 клас | 11 клас | час |
| матэматыка | 50-60 тысяч рублёў | 80-90 тысяч рублёў | 1,5гадзіны |
| фізіка | 50-60 тысяч рублёў | 80-90 тысяч рублёў | 1,5 |
| руская мова | 40-50 тысяч рублёў | 40-50 тысяч рублёў | 1,5 |
| беларуская мова | 40-50 тысяч рублёў | 40-50 тысяч рублёў | 1,5 |
| англійская мова | 5-7 у.а. | 10-12 у.а. | 1 |
| нямецкая мова | 5-7 у.а. | 10-12 у.а. | 1 |
| хімія | 50-60 тысяч рублёў | 60-80 тысяч рублёў | 1,5 |
| біялогія | 50-60 тысяч рублёў | 60-80 тысяч рублёў | 1,5 |
Ці хапае будучым гродзенскім абітурыентам грошай, каб наймаць рэпетытараў?
Аляксей, 15 гадоў:
- На бюджэте маёй сям’і гэта асабліва не адбілася, але кошты досыць вялікія.
Віка, 15 гадоў.
- Мая сям’я пачала больш эканоміць, каб я магла займацца з рэпетытарам.
Насця, 15 гадоў.
- Нажаль, адукацыя ў наш час каштуе вельмі шмат.
І калі табе неабходныя веды, ты шукаеш выйсце.
Калі я пачну карыстацца гэтымі паслугамі, мая сям’я пачне пралічваць свае выдаткі.
Так, кошты немалыя.
Але рэпетытарства было, застаецца і, напэўна, будзе заставацца запатрабаваным, пакуль людзі не перастануць вучыцца.
Фота з сайта http://www.sarreg.ru
Iншыя артыкулы рубрыкi:
- Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены (23.05.2012)
- Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту (23.05.2012)
- У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай (23.05.2012)
- 25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”! (23.05.2012)
- Вакол заапарку на тралейбусе... (23.05.2012)
- Памяці Каханоўскага
- Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
- Аптымістычная трагедыя: гульня па Беларусі
- У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
- З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
- «Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў
- Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
- Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў
- Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм
- Змяіная выспа Афіны Палады (з цыклу «Споведзь авантурыста»)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены
Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту
У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай
25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!
Вакол заапарку на тралейбусе...
Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…
На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят
Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ
Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна
У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна
VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

