Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Стыль жыцця

Упершыню вегетарыянскае меню з’явілася ў гарадзенскай школе

На сустрач вучням-вегетарыянцам пайшло кіраўніцтва Ліцэя №1

Усё пачалося з таго, што класны кіраўнік 11Ф-М-1 класа Алена Ліра звярнула ўвагу на тое, што трое яе вучняў у сталовай не ядуць мясных страў, хоць здаюць грошы кожны месяц як і ўсё. Спадарыня Алена ўзняла гэтае пытанне на педагагічнай нарадзе і дырэктар ліцэя прыслухаўся да праблемы.

 

 

- Вырашылі паспрабаваць ўвесці вегетарыянскае меню на час посту – распавядае настаўніца і дадае, што не выключана, што меню застанецца таксама і пасля посту, “калі ўсё будзе добра”. - З гэтай нагоды афіцыйна напісалі загад, у якім пазначаны прозвішчы дзяцей-вегетарыянцаў – звяртае ўвагу на афіцыйнае афармленне новаўвядзення Алена Ліра і прызнае, што ў дакументах вегетарыянскае меню пазначана як “дыетычнае”. - Проста мясныя стравы ў ім замяняюць іншымі – тлумачыць настаўніца.

 

Пра практычны бок рэалізацыі новаўвядзення распавядае Святлана Вараненка, загадчыца вытворчасці сталовай ліцэя. Яна кажа, што двухтыднёвае дыетычнае меню распрацавана ў школе для пецярых дзяцей, якія не ядуць мяса.

 

- Я гутарыла з кожным дзіцём асобна, і мы гатуем стравы па іх жаданні. Усё прапісана ў дакументах – падкрэслівае спадарыня Святлана. На пытанне, ці не цяжка гатаваць асобна для пецярых, мая суразмоўца прызнае, што цяжка. – Але пакуль спраўляемся, тым больш, што кіраўніцтва ліцэю зацікаўленае, каб адсотак дзяцей,якія харчуюцца ў сталовай не змяншаўся – зазначае Светлана Вараненка.

 

У той дзень, калі я наведала сталовую Ліцэя №1 у звычайным меню былі пазначаныя: салат “Зара” (буракі з зялёным гарошкам), макароны адварныя з гуляшом і мясам адварным, мандарыны, гарбата. Для вучняў- вегетарыянцаў жа макароны і гуляш былі замененыя блінцамі з тварагом і смятанай. - Наогул, замест мясных страў мы даем ім блінцы з тварагом або са згушчонкай, макароны з сырам, рыбу, амлет з сырам, салаты розныя, галубцы агароднінныя і гэтак далей – распавядае загадчыца вытворчасці сталовай.

 

 

 

Як жа адмысловае меню ацанілі тыя, для каго яно складалася?

 

- Некаторыя аднакласнікі, калі ўбачылі, чым нас «песцяць» кухары, адкрыта выказалі нам зайздрасць - узгадвае Наташа Рай, вучаніца 11 Ф-М-1 класа.

 

А як даўно ты не ясі мяса? – пытаюся дзяўчыну.

 

- Ужо каля 7 месяцаў.

 

Чаму? Як адрэагавалі твае бацькі?

 

- Адмовіцца ад мяса хацела ўжо даўно. Гэтаму асабліва паспрыялі фільмы-жахі. Бацькі паставіліся нармальна. Напэўна думаюць, што гэта у мяне пераходны ўзрост. Праўда,паставілі адзіную ўмову – каб я не адмаўлялася ад спажывання рыбы, бо пасля рэзкага пераходу на вегетарыянскую ежу ў мяне пачаліся праблемы са здароўем: моцна пачалі выпадаць валасы і лупіцца скура. Але пасля курсу вітамін усё стала на свае месцы.

 

А чаму твае аднакласнікі не ядуць мяса?

- Адзін хлопчык - хутчэй, з-за выхавання (бацькі навучылі яго, не есці мясныя стравы ў грамадскіх сталовых), а дзяўчынка прынцыпова адмаўляецца ад мяса ўжо каля 2 гадоў.

 

У пераходным узросце дзеці часта спрабуюць самасцвярдзіцца і вызначыцца нечым нетыповым. Таму прыемна, што дарослыя (кіраўніцтва, выкладчыкі) у Ліцэі № 1 не праігнаравалі запатрабаванні некалькіх падлеткаў з усяго ліцэя і пайшлі ім насустрач. А ці могуць пахваліцца такім разуменнем падлеткавых запатрабаванняў іншыя гарадзенскія школы?

 

акрамя ілюстрцыі здымкі аўтара

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

agafja (25 снежня 2011, 21:12)

Ілюстрацыю маглі б лепшую знайсці. Ліцэісты заўседы ганарыліся, што у ліцэі няма вучняў малодшых і сярэдніх класаў!

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика