Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

Новай “Крамбамбуляй” частавалі ў Гродне

Вольскі
Унікальны выпадак – усім вядомы гурт прэзентуе найноўшую, раней не прадстаўленую праграму, не ў “свядомым і творчым”, а ў правінцыйным Гродне. Больш за тое – прэзентуе праграму, якой можна ганарыцца.

Плакаты сціпла заклікалі на канцэрт Лявона Вольскага з праграмай “Белая яблыня грому”, але Леанід Артуравіч не быў бы сабою, калі б не падрыхтаваў які-небудзь нечаканы сюрпрыз. І гэтым разам сюрпрыз быў сапраўды каралеўскі. Але давайце па чарзе.

 

У першым аддзяленні была тая самая мінулагодняя “Белая яблыня грому” – даволі эклектычны зборнік песен, аб’яднаных Лявонам у адну праграму паводле аўтарства вершаў. Творы нашых класікаў ХІХ і ХХ стагоддзя гучалі ў абсалютна розных музычных апрацоўках: ад легкадумнага біту да хіп-хопу і цяжаляку ў духу Рамштайн.

 

На сцэне, з міжпесеннымі прамовамі і тэматычным слайдшоў над галовамі музыкаў, праграма выглядала і гучала значна больш арганічна, чым у запісе. Ды і драйву, нават у лёгкіх кампазіцыях, было паболей. Да таго ж, з’явілася і адна новая песня на верш Анатоля Сыса – магчыма, першая ластаўка з “Белай яблыні-2”, але не будзем загадваць наперад.

 

Значна цікавейшым было другое аддзяленне, дзе Вольскі і “гурт з доўгай складанай назвай на К” прэзентавалі зусім новую праграму, якую дагэтуль ніхто не чуў. Большасць відавочна чакала старых хітоў, але Вольскі рызыкнуў “пракатаць” у Гродне зусім новую праграму, якую не ўдалося нармальна прэзентаваць у Мінску праз моц паўміфічных “чорных спісаў”. І не прагадаў.

 

Вольскі

Новы склад Крамбамбулі відавочна прынес і новы гук: традыцыйныя песні еўрапейскіх народаў загучалі ў хуткіх, драйвавых, амаль што панкаўскіх версіях. Шчыльная рытм-секцыя часамі нагадвала ці то Нейра Дзюбель ці то Ляпісаў (асаблівае падабенства дадавала духавая секцыя), агульны настрой некаторым нагадаў чамусці N.R.M., але параўнанне наўрадці апраўданае. Асаблівую цікавасць выклікалі першыя дзве песні, выкананыя ў балканскім стылі.

 

Канцэрт паказаў, што Крамбамбуля з новым складам лёгка можа рухацца ў новым накірунку, да больш хуткага, гітарнага, злёгку панкаўскага гуку, з нейкім налётам Zet і балканскіх рытмаў. Апошняе асабліва цешыць – гэты кірунак, у бок клезмерскай музыкі і музыкі паўднёваеўрапейскіх народаў варта развіваць, бо канкурэнцыі ў Беларусі фактычна няма.

 

Вольскі

 

Адначасова заўважаецца пэўная манатоннасць у музычных рашэннях. Хаця, пасля аднаго праслухоўвання ацэньваць штосці адназначна нельга – дачакаемся выхаду кружэлкі і там вырашым, ці альбом гучыць як адзін даўгі трэк, ці ўсё ж такі ў дыхтоўным студыйным запісе тонкасці аранжыровак будуць праслухоўвацца лепей, чым падчас канцэрту. Што асабліва цешыць – абноўленая Крамбамбуля мае свой уласны гук, ані запазычаны са старого складу “гурта на К…”, ані з “Белай яблыні…” (хаця музыкі – тыя ж самыя). Лявон вельмі арганічна глядзіцца ў кампаніі музыкаў значна маладзейшых за сябе, нават забываешся, які ён ужо на самой справе стары дзед. Хаця крэатыву дагэтуль хапае: зусім нечаканым рашэннем падчас канцэрту быў шыкоўны відэашэраг тыпу “вынас мозга”.

 

З кепскага. Адназначна трэбя мяняць зал. Хаця філармонія мае свае безумоўныя плюсы: вялізную залу і больш-менш прыстойны гук, затое там проста няма дзе таньчыць, а на такога кшталту канцэрты вельмі патрэбны сапраўдны, а не імправізаваны танцпол.

 

Што маем у выніку? Сур’ёзныя шанцы на тое, што новы дыск Крамбамбулі трапіць у пералік лепшых выданняў 2011 года. І тут былыя калегі з N.R.M. наўрадці змогуць паказаць сябе на роўных, калі толькі не пойдуць у суцэльнае эксперыментатарства.

 

Дарэчы, Лявон усё ж выканаў на развітанне “Тры чарапахі” ды паабяцаў у будучыні іграць на канцэртах больш песен з рэпертуару N.R.M. У іншых краінах тое магло б узрадаваць журналістаў: маўляў, рыхтуюцца позвы ў суд і доўгая спрэчка наконт аўтарскіх правоў. У нас, падазраю, усе дамовяцца па-сяброўску і без скандалаў. А шкада, такія матэрыялы прападаюць.

 

Вольскі


Здымкі Андрэя Мялешкі

Тэмы: культура, асобы

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

той, хто не быў на канцэрце (26 красавiка 2011, 22:33)

фота отвратітельные!

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика