Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

Іншае каляднае кiно

Уключаючы тэлевізар у час зімовых святаў, непазбежна натыкаешся на нуду і штодзённасць...

Усе чатыры часткі «Адзін дома» даўно перагледжаны, а дзесяткі амерыканскіх фільмаў з невыразнымі акторамі і аднатыпнымі сюжэтамі накшталт: «Санта Клаўса кантузіла, а я заняў яго месца», зусім не нагадваюць святочнай казкі.

Нават сучасныя інтэрпрэтацыі традыцыйнай «Каляднай гісторыі» не ратуюць сітуацыю. Але ў сапраўднага баечніка заўсёды знойдзецца некалькі незвычайных апавяданняў. Перад вамі Тым Бёртан – галоўны казачнік Галівуда! Кожны фільм гэтага рэжысёра лёгка пазнаецца дзякуючы выразнаму стылю. Змрочная готыка або вар’яцкія колеры карнавалу – усё гэта ён, «дзіўны хлопец, што здымае фільмы пра такіх жа дзівакоў».

Як і калісці Эд Вуд, Тым проста хоча апавядаць гісторыі. І ён у гэтым праўдзівы мастак. Напрыклад, адно з ягоных апавяданняў: «Сумная смерць Хлопчыка-Вустрыцы» – самая назва ўжо зносіць дах, праўда? Фільм, які непасрэдна, нават у назве датычыцца святаў, гэта вядомы «Жах перад Калядамі» – стылістычнае развіццё творчага маніфеста «Вінсэнт». Лялечны мюзікл пра горад ваўкалакаў ды прывідаў, зняты ў каштоўнай пакадравай тэхніцы, паказвае нам што здараецца, калі нехта займаецца не сваімі справамі.

Джэк Уладар Гарбузоў (не смейцеся, яго так сапраўды клічуць!) – майстар у пужанні дзяцей на Хэлоўін і проста чароўны шкілет – пачынае сумнявацца ў сэнсоўнасці свайго паклікання. Тады ён даведваецца пра існаванне Раства і вырашае замяніць Санту ў ягоных абавязках. Далей, цалкам згодна з платонаўскай ідэяй справядлівасці, ледзь не адбываецца катастофа, але як у кожнай казцы, у канцы ўсё вяртаецца на свае месцы. Гісторыя кахання шкілета і дзяўчыны-франкенштайна (хэпі-энд, які так не любяць «аматары добрага кіно») прыкладаецца. У выніку маем: зусім незвычайныя дэкарацыі для звычайнага апавядання, цікавую загробную эстэтыку і вельмі добры пераклад на расейскую мову (агучвалі Сугранава, Сукачоў, гурт «Машина Времени» і іншыя знакамітыя расейскія рокеры). Хаця мюзіклы трэба глядзець у арыгінале. Чарговы фільм Бёртана, які пазіцыянуецца як калядны, хаця тэматыка святаў там ужо не зусім у цэнтры падзей – «Эдвард Рукі-Нажніцы». Створаны паводле школьных малюнкаў Тыма, ён быў першай спробай супрацоўніцтва Бёртана з Джоні Дэпам, што дало пачатак адному з найбольш цікавых творчых дуэтаў сучаснага кіно.

З часам дуэт ператварыўся ў трыо, калі далучылася Хэлена Бонэм-Картэр, сённяшняя пасія Бёртана і партнэрка Дэпа ў некалькіх фільмах. Галоўны герой – Эдвард – істота створаная геніяльным вынаходнікам, мы нават не ведаем, ці гэта чалавек. Ён жыве адзін самотна ў вялікім замку на гары з таго часу, як Стваральнік памёр (дарэчы, гэта сапраўды была апошняя роля вялікага Вінсэнта Прайса). Памёр, не паспеўшы скончыць Эдварда і ў таго замест рук – нажніцы. Праз збег абставін трапляючы ў горад, Эдвард робіцца мясцовай славутасцю і адкрывае ў сабе талент цырульніка.

Глядач жа назірае больш за жыццём антыўтапічнага «ідэальнага амерыканскага горада»: ад адных колераў дамоў можа зрабіцца кепска, таму пра штодзённае жыццё і норавы мясцовых казаць не буду. На фоне ўжо недзе замалёўваецца гісторыя кахання, але іншасць Эдварда, з часам усё больш заўважная, прыводзіць да бяды... Мабыць, самы кранальны з фільмаў Тыма. З падобных эмацыйна прыгадваецца толькі «Вялікая рыбіна».

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net